29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат Донскіс: Балтыйскія калегі падтрымаюць «спіс Магніцкага»

12
Еўрадэпутат Донскіс: Балтыйскія калегі падтрымаюць «спіс Магніцкага»

Еўрапарламентар ад Літвы Леанідас Донскіс сцвярджае, што па пытанні санкцый у дачыненні да Расеі з боку ЕЗ чакаецца сур'ёзная бітва.

Нагадаем, што Сенат ЗША 6 снежня прыняў так званы «закон Магніцкага» аб візавых санкцыях у дачыненні да расейцаў, якія маюць дачыненне, на думку кангрэсменаў, да парушэнняў правоў чалавека. Акрамя таго, уведзеныя санкцыі на банкаўскія аперацыі. У канцы снежня мінулага года еўрадэпутат Крысціна Оюланд сцвярджала, што фінансавыя санкцыі ў дачыненні да расейскіх чыноўнікаў, уведзеныя амерыканскім «законам Магніцкага», будуць прымяняцца і еўрапейскімі банкамі, звязанымі з ЗША. У той жа час, кіраўнік камітэта па міжнародных справах Еўрапейскага парламента Элмар Брок заявіў, што Еўропа не мае намеру прымаць кардынальныя меры, аналагічныя «закону Магніцкага», што зрабілі ЗША.

Які цяпер расклад сілаў у Еўрапарламенце, і ці магчыма прыняцце падобнага прынятаму ў ЗША акта? За каментаром DELFI звярнуўся да еўрапарламентарыю ад Руху лібералаў Літвы Леанідасу Донскісу.

Цяжка ігнараваць рашэнні ЗША

На думку палітыка, у гэтай сітуацыі вельмі лёгка прагназаваць, што Еўрапарламент стане полем бітвы па гэтым пытанні. Ён згодны з К.Оюланд, што цяжка ігнараваць рашэнні, прынятыя ЗША, па многіх прычынах.

«Не толькі таму, што ЗША з'яўляюцца стратэгічным саюзнікам Еўропы, але і чыста тэхнічна у тым, што датычыцца банкаўскай сістэмы, цяжка ізалявацца ад рашэнняў, якія прынятыя ЗША. Я амаль упэўнены, што гэтым жа адкажа і Велікабрытанія, англійскія калегі будуць падтрымліваць амерыканскую пазіцыю. І нягледзячы на ўплыў, якім карыстаюцца нямецкія і французскія калегі, ігнараваць гэта ў Еўрапарламенце будзе проста немагчыма», - сказала літоўскі еўрадэпутат.

Паводле яго слоў, тут сутыкаюцца маральна-этычны падыход і realpolitik. Згодна з канцэпцыяй realpolitik, Расея з'яўляецца стратэгічна важным партнёрам, якую «трэба час ад часу ганіць і крытыкаваць, але не варта цалкам яе ізаляваць і даваць аплявухі».

«Але, я думаю, што калізія не толькі ў realpolitik і маральным падыходзе. Я лічу, што справа датычыцца агульнага падыходу да адносін заходняга свету і Расеі ва ўсіх адносінах», - упэўнены палітык.

«Справа Магніцкага» - не асобны выпадак

Палітыка «перазагрузкі» Барака Абамы, на яго думку, пацярпела крах, яна была «толькі прыгожай рыторыкай». Пры тым жа прэзідэнце Сенат ЗША прымае акт, які ніякім чынам не адпавядае усёй рыторыцы палітыкі «перазагрузкі» адносінаў ЗША і Расеі.

«Справа Магніцкага - гэта не проста асобны выпадак, а сімвалічная падзея, якая паказвае ўсю парадыгму мыслення расейскай эліты ў тым, што тычыцца правоў чалавека. І знайсці агульны назоўнік будзе вельмі нялёгка», - мяркуе Л.Донскіс.

Еўропа, працягвае ён, спрабуе выратаваць добрыя адносіны з Расеяй, але ў той жа час пакідае за сабой права крытыкаваць яе за парушэнні правоў чалавека. Ён паўтарае, што варта чакаць буйных дыскусій па пытанні Магніцкага.

«Вельмі лёгка прадказаць, што ўсходнееўрапейскія і балтыйскія калегі будуць адстойваць праамерыканскую пазіцыю, будуць лічыць, што справа Магніцкага - гэта справа, за якую трэба пастаяць і змагацца. Як сябе павядуць нямецкія і французскія калегі сказаць вельмі нялёгка, а нязгоды ў тым, што тычыцца Расеі - гэта публічны сакрэт», - падкрэсліў палітык.

Пазіцыя літоўскіх еўрапарламентароў не будзе адзінай

Калі казаць пра пазіцыю літоўскіх еўрапарламентароў па гэтым пытанні, то яна не адзіная, запэўнівае суразмоўца DELFI.

«Улічваючы, што ў двух самых моцных фракцыях - кансерватыўнай і сацыялістычнай - дысцыпліна з'яўляецца вызначальнай, то, якое рашэнне гэтыя фракцыі распачнуць, так і будзе, - працягваў Л.Донскіс. - Але, я думаю, што ў фракцыі кансерватараў будуць драматычныя нязгоды, бо там шмат іспанскіх, польскіх і іншых ўсходнееўрапейскіх палітыкаў».

Што тычыцца сацыялістаў, то, на думку Л.Донскіса, што-небудзь сказаць вельмі цяжка, паколькі яны імкнуцца пазбягаць канфрантацыі з Кітаем і Расеяй, а лібералы будуць стаяць на пазіцыях ЗША.

«Што тычыцца лібералаў, якіх я прадстаўляю, то, хутчэй за ўсё, мы будзем падтрымліваць праамэрыканскую пазыцыю», - удакладніў ён.

Донскіс падтрымлівае пазіцыю ЗША

Сам Л.Донскіс прызнаўся DELFI, што выступае ў пытанні, звязаным са справай С.Магніцкага з праамэрыканскіх пазіцый: «І не таму, што хачу зрабіць нейкі ўкол або папрок Расеі».

«Я быў бы рады бачыць Расею ў ролі самага блізкага партнёра Захаду ці нават часткі заходняга свету. Але, на жаль, у тым, што тычыцца правоў чалавека, з ёй дамаўляцца вельмі цяжка, бо мы ўсё ж такі прытрымліваемся фундаментальнага пункту гледжання (па гэтым пытанні - DELFI)», - адзначыў палітык, дадаўшы, што апошнія законы расейскіх уладаў аб некамерцыйных арганізацыях, здрадзе інтарэсаў дзяржавы «адкідаюць усе фундаментальныя каштоўнасці Еўропы».

«Таму справа тычыцца не Расеі і непрыемных русафобскіх адценняў, а прынцыповай палітыкі. І калі б мы сталі думаць інакш, то здрадзілі б усіх дысідэнтаў і апазіцыю. Так што я падтрымліваю праамерыканскую пазіцыю ў дачыненні да Расеі і лічу, што яна не з'яўляецца нейкім рэхам халоднай вайны, а з'яўляецца абаронай інтарэсаў, без якой немагчымая ліберальная дэмакратыя», - рэзюмаваў Л.Донскіс.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках