19 красавiка 2024, Пятніца, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыццё ў Беларусі каштуе 196 еўра ў дзень

44
Жыццё ў Беларусі каштуе 196 еўра ў дзень

Еўразвяз вызначыў памер сутачных для тых, хто едзе ў камандзіроўкі ў розныя краіны свету.

З пачатку студзеня ўступіў у сілу новы «каштарыс» Еўразвяза, піша «Наша Нiва». Яна ўключае ў сябе суму, якая вылучаецца еўрапейскімі структурамі на дзень камандзіроўкі ў тую ці іншую краіну свету.

За гэтыя грошы можна знайсці жыллё, паесці, даехаць на мясцовым транспарце да патрэбнага месца сустрэчы і пакінуць крыху на іншыя выдаткі.

Дзень жыцця ў Беларусі ацэнены ў 196 еўра. Дарэчы, столькі ж вылучаецца для камандзіроўкі ў Сан-Таме і Прынсіпі, гэта выспы ў цэнтральнай Афрыцы. Наша краіна знаходзіцца па дарагоўлі на 128 месцы з 209 краін свету.

Больш за ўсё грошай вылучаецца на паездку ў Папуа-Новую Гвінею (431 еўра) і Расею (366 еўра).

Услед за імі - Карыбская Ангілья (356 еўра) і афрыканская Ангола (354 еўра).

Найменшыя камандзіровачныя можна атрымаць у Такелаў (58 еўра). Гэтая краіна знаходзіцца пад кіраваннем Новай Зеландыі. Наступныя - Тувалу (94 еўра), Усходні Тымор (107 еўра) і Іран (115 еўра).

Што тычыцца больш папулярных краін, то, напрыклад, жыццё еўрапейскага чыноўніка ў ЗША ацэньваецца ў 279 еўра, у Японіі - 307 еўра, у Францыі - 245 еўра. Зрэшты, большасць краін Еўразвяза «каштуюць» 220-250 еўра.

Што тычыцца суседзяў Беларусі, то ва Украіне сутачныя складуць 319 еўра, у Польшчы - 217 еўра, у Латвіі - 211 еўра. І, нарэшце, Літва «танней» нас. У гэтай краіне камандзіровачныя роўныя 183 еўра.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках