20 красавiка 2024, Субота, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук застрэліў міліцыянта

438
Мянчук застрэліў міліцыянта

Дагэтуль ён характарызаваўся як спакойны і адэкватны чалавек.

Пра тое, што на сталічнай вуліцы Машыністаў (яна знаходзіцца ў Маскоўскім раёне і ідзе паралельна чыгунцы берасцейскага кірунку) адбылася перастрэлка са смяротным вынікам, TUT.BY сёння, 8 студзеня, паведамілі відавочцы.

З аповедаў мясцовых жыхароў, сёння ўвечары яны заўважылі чалавека, які страляў па сабаках ў прыватным сэктары недалёка ад Менскага камбіната сілікатных вырабаў і выклікалі міліцыю праз тэлефон 102. На месца прыбылі двое аператыўных супрацоўнікаў, якія паспрабавалі затрымаць мужчыну. У адказ ён пачаў па іх страляць.

Двума стрэламі адзін з міліцыянтаў быў забіты на месцы, а другі атрымаў рану ў нагу. Пасля гэтага мужчына ўцёк у гараж свайго дома, дзе замкнуўся і стрэліў сабе ў галаву, ад чаго памёр на месцы. Усё гэта адбылося спаўдня.

Як заявілі відавочцы здарэння, раней іх сусед не быў заўважаны ні ў крымінальных схільнасцях, ні ў якіх-небудзь дзіўных паводзінах і характарызаваўся як спакойны і адэкватны чалавек.

На месцы здарэння, у прыватным сэктары на вуліцы Машыністаў, працуюць экспэрты-крыміналісты РУУС Маскоўскага раёна Менска і Следчага камітэта. Ад якіх-небудзь афіцыйных каментароў прэс-службы сілавых структур пакуль устрымліваюцца.

Напісаць каментар 438

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках