28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прапагандыста з БТ звольнілі за здымак спячых журналістаў?

68
Прапагандыста з БТ звольнілі за здымак спячых журналістаў?

Экс-кіраўнік інфармацыйнага штаба Лукашэнкі Зміцер Косцін больш не працуе на БТ.

Месяц назад змяніўся вядучы у ток-шоу «Форум». БТ-шная перадача праславілася пасля эфіру аб «цапочных турыстах», які адбыўся ў кастрычніку 2012 года, піша «Наша Нiва».

«Форум» з'явіўся год назад, і яго вядучым адразу ж стаў адзін са старажылаў Белтэлерадыёкампаніі Зміцер Косцін, загадчык аддзела рэпарцёраў Агенцтва тэленавін.

Ён быў адной з тэлезорак пачатку 1990-х. Упершыню з'явіўся ў эфіры 1 студзеня 1992 года, займаўся музычным вяшчаннем, пасля ствараў праекты ў моладзевай рэдакцыі БТ, быў заснавальнікам першай праграмы аб машынах «Аўтапарк».

У 2005 годзе вядучы атрымаў спецыяльную прэмію Лукашэнкі дзеячам культуры і мастацтва, а ў 2006 узначаліў інфармацыйны штаб кіраўніка на прэзідэнцкіх выбарах.

У апошні час Косцін працаваў у «Вакол планеты» і «Форуме».

У снежні 2012 года месца вядучага ток-шоу раптам заняў Зміцер Бачкоў з «Панарамы».

Дарэчы, і месца ў «Панараме» Бачкову дасталася пасля нечаканага сыходу калегі. Тады ў Пецярбург з'ехаў Юрый Круглік.

А што ж Косцін? Газета датэлефанавалася да самога вядучага. Ён растлумачыў, што сышоў у творчы адпачынак. Косцін навучаецца ў аспірантуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і прызнаецца, што падрыхтоўка да абароны навуковай працы патрабуе занадта шмат часу, каб сумяшчаць яе з тэлебачаннем.

На пытанне, ці мае намер ён вярнуцца ў эфір, Зміцер Косцін адказвае ўпэўнена: «Так». Тым не менш на сайце Белтэлерадыёкампаніі са спісу вядучых ён ужо выдалены.

Аднак крыніцы звязваюць яго сыход з працы з публікацыяй у інтэрнэце скандальнага здымка спячых журналістаў ОНТ перад прэс-канферэнцыяй Аляксандра Лукашэнкі.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках