25 красавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіякатастрофа ва «Унукава»: Прычынай магла стаць адмова рэверсу

27
Авіякатастрофа ва «Унукава»: Прычынай магла стаць адмова рэверсу

Найбольш верагоднай прычынай катастрофы самалёта Ту-204 кампаніі Red Wings 29 снежня ў маскоўскім аэрапорце Унукава з'яўляецца адмова рэверсу.

Аб гэтым піша газета «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу ў тэхнічнай камісіі па расследаванні здарэння.

Як паведамілі газеце крыніцы ў тэхкамісіі па расследаванні катастрофы, экіпаж пасадзіў паветранае судна ў штатным рэжыме, машына прызямлілася з некалькі завышанай хуткасцю 250 кіламетраў у гадзіну пры норме 225-245 кіламетраў у гадзіну і з пералётам ў некалькі сотняў метраў. Але гэтыя фактары не былі крытычнымі, кажуць спецыялісты.

Паводле інфармацыі газеты, экіпаж пры пасадцы, улічваючы скарочаную тармазную дыстанцыю, а таксама нізкую эфектыўнасць «колавага» тармажэння лайнера з-за снегу, «зрабіў стаўку на ўжыванне рэверсу», які стварае зваротную цягу. Аднак рэверс на абодвух рухавіках Ту-204 не спрацаваў, а ўсе спробы пілотаў затармазіць борт традыцыйным спосабам апынуліся безвыніковымі, піша выданне.

У снежні ў Расавіяцыі паведамілі, што ведамства накіроўвала ліст кіраўніцтву ААТ «Тупалеў» аб магчымых праблемах з сістэмай тармажэння на самалётах Ту-204. Па дадзеных Расавіяцыі, падобны выпадак выкатвання самалёта Ту-204, але з іншым бартавым нумарам, адбыўся 21 снежня 2012 года ў навасібірскім аэрапорце Талмачова. Тады пасля пасадкі не ўключыўся рэверс абодвух рухавікоў і не спрацавалі элементы сістэмы тармажэння.

Нагадаем, самалёт Ту-204 авіякампаніі Red Wings 29 снежня пры пасадцы выкаціўся за ўзлётную паласу ў маскоўскім «Унукава» і загарэўся. Загінулі пяць чалавек, яшчэ трое застаюцца ў шпіталях, была ўзбуджаная крымінальная справа. Папярэдняй прычынай НЗ называлася памылка пілотаў, аднак следства разглядае і іншыя версіі трагедыі, у тым ліку, неспрыяльныя метэаўмовы і тэхнічная няспраўнасць самалёта.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках