29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйсы «АэраСвіта» Кіеў-Менск-Кіеў адмененыя

4
Рэйсы «АэраСвіта» Кіеў-Менск-Кіеў адмененыя

Рэйсы кампаніі «Аэрасвіт» Кіеў-Менск-Кіеў адмененыя сёння па тэхнічных прычынах.

Пра гэта паведамілі БелТА ў прадстаўніцтве кампаніі.

«Самалёт з Кіева ў Нацыянальны аэрапорт Менск павінен быў прыляцець у 10.30, а вылецець з Менска ў Кіеў - у 11.35. Аднак гэтыя рэйсы адмененыя па тэхнічных прычынах. Гэта ніяк не звязана з паведамленнямі аб банкруцтве кампаніі», - падкрэсліў прадстаўнік «Аэрасвіт».

Што тычыцца інфармацыі аб банкруцтве, прадстаўнік украінскага авіяперавозчыка ў Менску растлумачыў, што кампанія пачала санацыю праз працэдуру банкруцтва для аднаўлення плацежаздольнасцi і забеспячэння выканання абавязацельстваў перад крэдыторамі ў поўным аб'ёме. «Але гэта не значыць, што ў авіякампаніі няма грашовых сродкаў. «Аэрасвіт» не з'яўляецца банкрутам, не спыняе вытворчую дзейнасць і выконвае ў поўным аб'ёме ўсе аперацыйныя працэдуры, уключаючы меры па забеспячэнні бяспекі палётаў», - падкрэсліў ён.

Паводле інфармацыі спецыяліста, рэйсы «Аэрасвіт» выконваюцца згодна з асенне-зімовым раскладам, які ўступіў у сілу 28 кастрычніка 2012 года, у прыватнасці пяць разоў на тыдзень па маршруце Кіеў-Менск і назад акрамя суботы і нядзелі.

Авіякампанія «Аэрасвіт - Украінскія авіялініі» заснаваная ў 1994 годзе і з'яўляецца адным з найбуйнейшых украінскіх авіяперавозчыкаў. Абслугоўвае больш за 60 міжнародных маршрутаў у 34 краіны, у тым ліку пяць транскантынентальных беспасадкавых паветраных ліній - у Нью-Йорк, Таронта, Пекін, Дэлі і Бангкок. Паветраны флот кампаніі складаецца з 28 самалётаў Boeing, уключаючы 8 далёкамагістральных Boeing 767 і 20 сярэднемагістральных Boeing 737, самалётаў Airbus 320/321, Embraer 145, Embraer 190 і ATR-72.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках