20 красавiка 2024, Субота, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэрыя Масквы дазволіла «Марш супраць нягоднікаў»

15
Мэрыя Масквы дазволіла «Марш супраць нягоднікаў»

У сталіцы Расеі «Марш супраць нягоднікаў» з патрабаваннем адмены анты-Магніцкага закона пройдзе 13 студзеня ад Пушкінскай плошчы да праспекта Сахарава.

Апазіцыя пагадзілася з маршрутам, прапанаваным мэрыяй Масквы, паведаміў у сераду 9 студзеня расейскім СМІ каардынатар «Левага фронту» Сяргей Удальцоў, перадае RFI.

Перад новым годам расейскія апазіцыянеры падалі заяўку на шэсце ад Беларускага вакзала да будынка Дзярждумы. Марш быў заяўлены на 20 тысяч чалавек. Мітынгу па яго завяршэнні не планавалася. «Марш супраць нягоднікаў» плануецца правесці з патрабаваннем адмены антыамэрыканскага закона, прынятага ў адказ на «Акт Магніцкага» у ЗША.

Гэтым законам, які падпісаў прэзідэнт Уладзімір Пуцін, амерыканцам забараняецца ўсынаўляць расейскіх дзяцей-сірот. Закон таксама ўводзіць санкцыі супраць грамадзян ЗША, якіх улады Расеі палічаць парушальнікамі правоў расейцаў. Закон забараняе працу ў Расеі «палітычным» НКА з амерыканскім фінансаваннем.

Расейская апазіцыя мае намер пратэставаць супраць забароны на ўсынаўленне для амерыканцаў. Як патлумачыў Сяргей Удальцоў расейскім СМІ, мэрыя Масквы прапанавала два альтэрнатыўных маршруты - ад Пушкінскай плошчы да праспекта Сахарава і па Фрунзенскай набярэжнай да Лужнікоў.

«Арганізатары адмовіліся ад планаў прайсці да Дзярждумы і пагадзіліся на адзін з прапанаваных варыянтаў, каб не зацягваць працэс ўзгаднення шэсця», - растлумачыў Удальцоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках