29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васіль Сарочык: Збіраюся давесці справу да канца

21

Збіты міліцыяй вартаўнік аўтастаянкі Васіль Сарочык абскарджвае спыненне справы аб катаваннях.

Перад самым Новым годам, стала вядома аб спыненні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў Ленінскага РУУС Менска, удзельнікаў інцыдэнту з вартаўніком аўтастаянкі Васілём Сарочыкам.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта (СК) па Менску паведаміў БелаПАН, што сабраныя доказы не пацвярджаюць здзяйсненне супрацоўнікамі міліцыі, якія падазраваліся, крымінальна каральных дзей. Устаноўленыя толькі «парушэнні Крымінальна-працэсуальнага кодэкса пры правядзенні працэсуальных дзеянняў», у сувязі з чым да міліцыянтаў ужытыя меры дысцыплінарнага ўздзеяння.

На пытанне аб самаадчуванні пасля «зносін» з міліцыянтамі Васіль Мікалаевіч панаракаў, што «яшчэ трохі ногі, грудзі баляць, сэрца пабольвае», але ў цэлым адчувае сябе нармальна.

Паводле яго слоў, крымінальная справа ў дачыненні да супрацоўнікаў РУУС закрыта 28 снежня, але з дапамогай усё той жа ІАУ «Платформа» Сарочык падрыхтаваў зварот у вышэйстаячыя інстанцыі. Паводле яго слоў, у пастанове Следчага камітэта аб спыненні справы «шмат няўвязак, на 90% - няпраўда».

«Мяне, аказваецца, не білі, - працягвае пацярпелы. - У дакуменце пазначаная «падстаўная асоба» - чалавек, які наогул пры збіванні не прысутнічаў, а быў зусім іншы. Не супадае і час - мяне забралі ў восем гадзін і па сведчанні аднаго з міліцыянтаў я быў у кабінеце РУУС у 8.30, а напісалі, што мяне забралі адсюль, са стаянкі, у 13.20. <...> У пастанове ўсё блытана выкладзена - яны так заблыталі следства, што не зразумееш».

Аб катаваннях у дачыненні да Сарочыка, вартаўніка аўтастаянкі, якая размешчаная па вуліцы Малініна ў Менску і належыць УП «Рамэн», паведаміла праваабарончая інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Платформа». На сайце арганізацыі быў размешчаны відэааповяд пацярпелага. Затым ён паўтарыў свой аповяд на прэс-канферэнцыі.

Па словах Сарочыка, 14 лістапада яго правялі ў Ленінскае РУУС, дзе надзелі кайданкі і пачалі збіваць, патрабуючы прызнацца ў крадзяжы надмагільных пліт, якія захоўваліся на тэрыторыі аўтастаянкі, а таксама саляркі і акумулятараў з машын. Акрамя таго, ад вартаўніка спрабавалі дамагчыся прызнання ў тым, што ён перыядычна рабаваў кіёскі на рынку «Свелта». Пенсіянер паспрабаваў растлумачыць, што не ведае, пра што ідзе гаворка, але пасля гэтага пабоі толькі ўзмацніліся. Як сцвярджае Сарочык, яго білі нагамі і дубінкамі па галаве і целу па чарзе некалькі супрацоўнікаў РУУС. Катаванні суправаджаліся нецэнзурнай лаянкай і пагрозамі забойства. Калі пажылы чалавек губляў прытомнасць, яго прыводзілі ў прытомнасць, абліваючы халоднай вадой.

Усё гэта доўжылася прыкладна шэсць гадзін, але ніякага прызнання ад Сарочыка міліцыянты не атрымалі. У выніку ў дачыненні да яго склалі нейкі дакумент, які пенсіянер падпісаў, будучы ўжо не ў стане яго прачытаць, і адпусцілі дадому.

З дапамогай праваабарончай арганізацыі збіты звярнуўся з заявай у пракуратуру, праверку па справе праводзілі Ленінскі раённы аддзел СК і ўпраўленне СК па Менску.

Па словах Сарочыка, ён мае намер з дапамогай праваабаронцаў абскарджваць рашэнне СК, каб «давесці справу да канца і пакараць гэтых міліцыянтаў». Калегі, сябры, знаёмыя падтрымліваюць яго ў гэтым, ставяцца паважліва, цікавяцца, як ідуць справы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках