29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Ізраіля сабраўся ў Беларусь?

46
Прэзідэнт Ізраіля сабраўся ў Беларусь?

Стратэгічны дарадца прэзідэнта Ізраіля прапрацоўвае магчымасць візіту Шымона Перэса на гістарычную радзіму.

Афіцыйны Менск прапануе правесці візіт прэзідэнта летам 2013 года, і прымеркаваць яго да 90-годдзя патрыярха ізраільскай палітыкі. Раней аб падтрымцы такой ідэі заяўляла кіраўніцтва МЗС Ізраіля, піша партал IzRus.co.il.

Нагадаем, стратэгічны дарадца прэзыдэнта Ізраіля Йорам Доры сёння сустрэўся з начальнікам упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС, экс-амбасадарам Беларусі ў Ізраілі Ігарам Ляшчэняй.

Прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс паходзіць з вёскі Вішнева Валожынскага раёна Менскай вобласці. На працягу апошніх гадоў беларускія ўлады не раз выказвалі пажаданні прыняць яго з усімі ўшанаваннямі, будзе гэта афіцыйны або прыватны візіт.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках