20 красавiка 2024, Субота, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі сабор просіць дапамогі: камуналку падвысілі ў 10 разоў

100
Гарадзенскі сабор просіць дапамогі: камуналку падвысілі ў 10 разоў

Настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора Гародні паскардзіўся на празмерна высокую камунальную плату.

Протаіерэй Аляксандр Наздрын звярнуўся да вернікаў з заклікам дапамагчы прыходам епархіі. З ягоных слоў, яны апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы пасля таго, як паводле пастановы Гарадзенскага аблвыканкама тарыфы на камунальныя паслугі былі падвышаныя больш як у 10 разоў. Гэты крок улад прычыніўся да неабходнасці выплаціць за ацяпленне некаторых храмаў блізка што 10 мільёнаў рублёў (больш за 1 200 даляраў ЗША).

Просьба дапамагчы разабрацца з сітуацыяй была накіраваная журналістам тэлеканала СТВ.

«Для чаго ўлады Гарадзеншчыны прымушаюць людзей, што аддаюць свае ахвяраванні, з якіх заплачаныя падаткі, стаяць у холадзе і без электрычнасці, толькі таму, што царкву паставілі ў шэраг з камерцыйнай арганізацыяй?», - пытаюцца аўтары звароту.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках