25 красавiка 2024, Чацвер, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КамАЗ адмаўляецца ад супрацоўніцтва з МАЗам

115
КамАЗ адмаўляецца ад супрацоўніцтва з МАЗам

Беларускі завод канчаткова губляе расейскі рынак.

Перамовы аб аб'яднанні КамАЗа і МАЗа, якія ідуць больш за два гады, так і не прасунуліся: Лукашэнку не задавальняюць прапановы расейскага боку. Ён згодны на стварэнне сумеснай з КамАЗам збытавай сеткі, але гэта нецікава расейскай кампаніі, піша «Коммерсант».

У пятніцу беларускі кіраўнік у чарговы раз заявіў, што яго не задавальняюць прапановы расейскага боку па аб'яднанні КамАЗа і МАЗа. Планавалася, што два найбуйнейшых у Мытным саюзе вытворцы грузавікоў могуць быць аб'яднаныя на базе СП «Расбелаўта», куды Менск унясе 75% акцый МАЗа, а ДК «Ростэх» - 49,9% акцый КамАЗа, але ў гэтым годзе актыўныя перамовы спыніліся. Лукашэнку не задавальняе, што ад расейскага боку «няма адказу» аб плане мадэрнізацыі МАЗа і аб'ёме патэнцыйных інвестыцый. « Ці не атрымаецца так, што вы прадпрыемства забярэце за бесцань шляхам так званай перадачы акцый, усіх гэтых махінацый, а потым МАЗ будзе выпускаць толькі дыскі для аўтамабіляў?» - заявіў ён.

Зрэшты, на думку Лукашэнкі, МАЗ і КамАЗ могуць і без стварэння СП распрацаваць сумесную стратэгію вытворчасці грузавікоў і іх продажаў. У КамАЗе адмовіліся ад каментароў. Крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй, кажуць, што КамАЗу «нецікава развіваць сумесную збытавую сетку разам з МАЗам без юрыдычнага аб'яднання актываў». «У КамАЗа самая развітая сярод вытворцаў грузавікоў дылерская сетка ў Расеі, і прадаваць праз яе прадукцыю канкурэнта як мінімум нелагічна, - кажа адзін з суразмоўцаў. - А беларускі рынак грузавікоў маленькі, і вялікай выгады ад сумесных продажаў там няма».

Са штоквартальнай справаздачы КамАЗа вынікае, што па выніках першага паўгоддзя 2013 года доля КамАЗа на расейскім рынку цяжкіх грузавікоў (масай 14-40 тон) склала 45%, а МАЗа - 8%. Па дадзеных крыніц на рынку, па выніках студзеня-верасня продажы КамАЗа ў Расеі зменшыліся на 10%, МАЗа - на 53%. Пры гэтым у верасні продажы КамАЗа ў параўнанні з аналагічным перыядам 2012 года выраслі на 8%, да 2,6 тыс. аўтамабіляў, а МАЗ скараціў іх у два разы, да 570 грузавікоў.

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках