19 красавiка 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка расставіў пастку для расейскіх кампаній

141
Лукашэнка расставіў пастку для расейскіх кампаній

«Раснафта» і «Газпрам» рызыкуюць страціць свае ўкладанні ў Беларусі.

Заявы беларускіх уладаў аб намеры прадаць Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод - не больш, чым пастка для тых кампаній, якія зацікавяцца гэтай прапановай. Пра гэта піша інфармацыйна-аналітычны партал «Нефть России».

«Беларусь плануе прадаць на конкурсе дзяржаўны пакет 55,01% акцый Мазырскага НПЗ. Але гэта падманка, Лукашэнка з заводам не развітаецца. Завод прыносіць прыбытак, за першы квартал 2013 года - 67,6 млн. даляраў пры выручцы 831 млн. даляраў. Незразумела, навошта і каму трэба вадзіць нафтавікоў за нос? Цікавасць праявілі «Раснафта» і «Газпрам нафта», але неабдумана, не пралічыўшы наступстваў. Ведаючы характар Лукашэнкі, можна патрапіць да яго ў няласку, страціўшы ўкладанні, рэпутацыю, веру, (нават безадносна да справы «Уралкалію»)», - піша партал.

Адзін толькі пералік патрабаванняў беларускага боку, на думку аналітыкаў, прымушае насцярожыцца. Сярод іх:

- поўная загрузка вытворчых магутнасцяў на працягу пяці гадоў,

- на працягу гэтага ж тэрміну забяспечыць патрэбнасці ўнутранага рынку рэспублікі ў аб'ёмах, штомесяц узгодненых з канцэрнам «Белнафтахім»,

- рэалізаваць у поўным аб'ёме інвестыцыйныя праекты развіцця НПЗ на перыяд 2011-2015 гг. з перспектывай да 2020 г.,

- падтрымліваць колькасць работнікаў таварыства не менш за 4 тыс. 613 чалавек і ўзровень зарплаты не ніжэй сярэдняй па галіне.

«Спатыкнуцца на любым з гэтых патрабаванняў лягчэй лёгкага. Таму і падобная ініцыятыва Беларусі больш на пастку, чым на жаданне прадаць НПЗ», - лічаць аналітыкі партала.

Нагадаем, 10 кастрычніка Дзяржаўны камітэт па маёмасці абвясціў аб распродажы найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны. Іх спіс апублікаваны на сайце ведамства.

На аўкцыёнах і па конкурсе плануецца прадаць акцыі больш 80 прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве, і яшчэ некалькіх прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў. Рашэнне аб гэтым, як падкрэсліваецца ў паведамленні, прыняў Лукашэнка.

У пералік акцыянерных таварыстваў уваходзяць прадпрыемствы канцэрнаў «Белнафтахім», «Беллеспаперапрам», «Белдзяржхарчпрам», Мінбудархітэктуры, Мінпрама, Мінсельгасхарча, Мінтранса, Мінсувязі, Мінэнерга. Практычна ва ўсіх дзяржава гатова прадаць увесь свой пакет. Найбуйнейшым прадпрыемствам, выстаўленым на продаж, з'яўляецца Мазырскі НПЗ.

Напісаць каментар 141

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках