29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазырскіх галадоўшчыкаў правярала міліцыя

9
Мазырскіх галадоўшчыкаў правярала міліцыя

Мінулую ноч галадоўшчыкі Васіль Альхоўскі і Юрый Швец правялі ў машыне каля будынка адміністрацыі Мазырскага НПЗ.

Яны не маглі застацца ў сваім офісе на 3-м паверсе будынка адміністрацыі, так як іх пропускі дзейнічаюць з 8.00 па 18.00, перадае «Радыё Свабода».

Ноччу дакументы ў галадоўшчыкаў правярала міліцыя.

Альхоўскі і Швец кажуць, што будуць галадаць, пакуль адміністрацыя завода не пойдзе на дыялог.

14 кастрычніка старшыня першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе Юрый Швец абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць ціску на сяброў незалежнага прафсаюза.

Галадоўку лідара пяршоўкі падтрымлівае яго намеснік Васіль Альхоўскі, які цяпер знаходзіцца на бальнічным з пераломам нагі. Ноч яны збіраюцца правесці ў аўтамабілі каля будынка адміністрацыі нафтаперапрацоўчага завода.

У першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе - больш за 700 сяброў.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках