19 сакавiка 2024, aўторак, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кругавая парука ў пракуратуры і МУС

31
Кругавая парука ў пракуратуры і МУС

Следчыя органы адмаўляюцца заводзіць справу на суддзю за падробку подпісу.

Пра гэта charter97.org распавёў чытач сайта.

«Я ўжо паведамляў пра падробку майго подпісу супрацоўнікамі Слуцкага гарадскога суда. З моманту інцыдэнту прайшло каля года. Я пісаў заяву ў Генеральную пракуратуру з просьбай распачаць крымінальную справу па факце падробкі подпісу. Але Генпракуратура адправіла маю заяву ў Менскую абласную пракуратуру. Яна пераслала яе ў Пракуратуру Слуцкага раёна, якая, у сваю чаргу, накіравала заяву ў Слуцкі РАУС», - сказаў чытач.

Мужчына падкрэсліў, што і там яму адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да суддзі.

«Такім чынам атрымліваецца кругавая парука, так як дзяржслужачыя пакрываюць калегу. Я нават пісаў скаргу міністру ўнутраных спраў. МУС накіравала яе ва УУС, якое ўсё ж такі прызнала неправамернай адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы Слуцкім РАУС. Трэба сказаць, што сама па сабе незаконная адмова ва ўзбуджэнні крымінальнай справы з'яўляецца злачынствам», - адзначыў чытач.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках