24 красавiка 2024, Серада, 2:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Forsal»: Менск абяцае МВФ грушы на вербах

55
«Forsal»: Менск абяцае МВФ грушы на вербах

У Польшчы ўпэўненыя, што шанцы беларускіх уладаў на крэдыт МВФ блізкія да нуля.

Нягледзячы на тое, што ранейшыя прыватызацыйныя кампаніі разбіліся ўшчэнт, Менск робіць новыя спробы. Беларусы ўжо не вераць уладам і прадаюць нестабільныя рублі, піша польскі эканамічны партал Forsal.pl (пераклад - charter97.org).

У памкненнях атрымаць заходнія грошы Беларусь аднаўляе старую рыторыку і робіць стаўку на паскарэнне прыватызацыі. Менск спрабуе выйграць час, а насельніцтва баіцца новай дэвальвацыі нацыянальнай валюты.

Чым больш улады пераконваюць, што дэвальвацыя немагчымая, тым больш ім не вераць простыя беларусы. Насельніцтва мяняе беларускія рублі на даляры і еўра. З 1 ліпеня па 1 кастрычніка адсотак валютных дэпазітаў фізічных асоб вырас з 62% да 66%. Разам з тым беларусы толькі ў верасні купілі замежнай валюты на 320 мільёнаў даляраў. Падзенне нацыянальнай валюты ўплывае на яе стабільнасць. Беларускі рубель яшчэ ніколі не быў такім танным.

Цяпер за 1 даляр можна атрымаць прыкладна 9170 рублёў, што на 7% больш, чым у пачатку года. Пакуль што гэта не вялікі рост, але эканамісты бачаць падабенства з сітуацыяй двухгадовай даўніны, калі стрымліванне дэвальвацыі прывяло да дысбалансу на валютным рынку і штурму абменнікаў. Урад быў вымушаны актуалізаваць курс, з дня ў дзень павышаючы яго з 5712 да 8680 рублёў за даляр. Пра гэта згадвае нават ўрадавая газета «Рэспубліка», аднак выпіхвае віну на праблемы з бюджэтам у ЗША.

У дадзенай сітуацыі Менск пачынае звяртацца за замежнай дапамогай, якая прадугледжвае крэдыт кантраляванага Расеяй Антыкрызіснага фонду ЕрАзЭС або Міжнароднага валютнага фонду. Першы атрымаць было б прасцей, але ён асуджае Менск на ўсё большую залежнасць ад Крамля. Другі ж пазначае правядзенне рэальных рэформаў. Да канца месяца беларускую сталіцу наведаюць дэлегацыі абедзвюх арганізацый. Перш за ўсё, Беларусь разлічвае на крэдыт МВФ. Менск ужо супрацоўнічаў з гэтай арганізацыяй. У 2009-2010 гадах Беларусь атрымала з гэтай крыніцы 3,5 мільярда даляраў. Тады былі спрошчаныя мытныя працэдуры, зніжаныя падаткі і спрошчаная рэгістрацыя фірмаў.

Абяцанні чуваць і цяпер. Віцэ-міністр эканомікі Зміцер Галухоў, з ліку маладых адукаваных тэхнакратаў, казаў пра змену прыярытэтаў дзяржпрадпрыемстваў з колькасці на якасць прадукцыі. Гэта было б рэвалюцыяй, так як да гэтага часу прамысловыя гіганты працавалі згодна з савецкім правілам - «чым больш, тым лепш».

Іншымі словамі, два новых, але няякасных халадзільніка каштуюць больш, чым адзін, які спраўна працуе. Разам з тым беларускія ўлады абвясцілі спіс з 85 прадпрыемстваў, якія падлягаюць прыватызацыі, у ліку якіх Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і завод БАТЭ - уладальнік футбольнага клуба з аднайменнай назвай. Аднак да гэтага часу з-за адсутнасці заходніх інвестыцый ўсе прыватызацыйныя кампаніі заканчваліся правалам.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках