25 красавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адмяніў адзін смяротны прысуд

35
Вярхоўны суд адмяніў адзін смяротны прысуд

Вярхоўны суд адмяніў прысуд Гомельскага аблсуда аб смяротным пакаранні ў дачыненні да абвінавачанага ў забойстве гомельскай студэнткі.

Як паведамілі БелаПАН у ВС, Вярхоўны суд адмяніў прысуд Гомельскага аблсуда і накіраваў справу на новы судовы разгляд у суд першай інстанцыі.

Вінаватым у забойстве з асаблівай жорсткасцю студэнткі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны Наталлі Емяльянчыкавай абласным судом быў прызнаны 25-гадовы жыхар Гомеля Аляксандр Груноў. Выступаючы з апошнім словам, ён папрасіў прабачэння ў маці забітай.

Забойства студэнткі малады чалавек здзейсніў, прабыўшы толькі год на волі пасля адбыцця пакарання за нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці: ён да смерці збіў сужыцеля сваёй маці.

Па выніках псіхіятрычнай экспертызы малады чалавек прызнаны адэкватным, залежнасцяў ад алкаголю і наркотыкаў у яго не выяўлена. Аднак ён пакутуе на змешанае расстройства асобы.

Трагедыя адбылася ў ноч з 19 на 20 верасня 2012 года. Каля паўночы Наталля Емяльянчыкава вярталася дадому, каля пад'езду на яе з нажом напаў мужчына. Пацярпелая памерла ад масіўнай кровастраты, ёй былі нанесеныя 102 нажавых раненні.

У судзе абвінавачваны віну прызнаў цалкам. Ён распавёў, што ў чэрвені-ліпені 2012 года знаходзіўся з Емяльянчыкавай у адной кампаніі, і яна абразіла яго. 19 верасня ён ехаў разам з сужыцелькай і сябрам у аўтобусе і сустрэў Наталлю. Ён ведаў, дзе жыве дзяўчына, і выйшаў з аўтобуса за адзін прыпынак ад яе дома, пабег праз двары. Ён дачакаўся дзяўчыну каля пад'езда, а затым накінуўся на яе з нажом.

Вынесены Гомельскім абласным судом смяротны прысуд - трэці ў гэтым годзе ў Беларусі. Аналагічныя прысуды вынесеныя Магілёўскім і Гродзенскім абласнымі судамі. Абодва гэтых прысуды пакінутыя Вярхоўным судом у сіле.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках