28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя арышты ў Менску

32

Жалобны марафон у памяць ахвяраў рэпрэсій у Менску пачаўся з затрыманняў.

Усяго было затрымана 23 чалавекі, у тым ліку 8-гадовае дзіця, перадае «Радыё Свабода». Яны прымалі ўдзел ва ўвекавечанні памяці ахвяраў сталінізму на Кальварыйскіх могілках. Міліцыянты затрымалі ўдзельнікаў акцыі памяці пасля таго, як былі ўскладзеныя кветкі на магілы ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Сярод затрыманых - грамадскія дзеячы Аляксей Шэін, Уладзімір Раманоўскі, Ганна Шапуцька, Алесь Макаеў, Галіна Сіўчык, Ілля Дабратвор з сынам, а таксама пяць журналістаў - Наталля Валакіда, Сяргей Краўчук, Наталля Бяніцэвіч, Аляксандр Корсакаў.

Усіх затрыманых міліцыянты адвезлі ў пастарунак для высвятлення асобы. Там іх падзялілі на групы і выключылі мабільныя тэлефоны.

У пастарунку затрыманыя маліліся і спявалі гімн «Магутны Божа», пасля гімна ў актавай зале міліцыі Фрунзенскага раёна гучалі заклікі «Жыве Беларусь!».

У затрыманых праверылі дакументы і праз дзве гадзіны пачалі вызваляць. Высветлілася, што міліцыю на ўдзельнікаў акцыі памінання ахвяраў масавых рэпрэсій выклікаў дырэктар Кальварыйскіх могілак.

29 кастрычніка - Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэпрэсій. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКВД расстралялі больш за 100 беларускіх інтэлектуалаў - літаратараў, навукоўцаў і дзяржаўных дзеячаў.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках