28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «чорнага спісу» ЕЗ зніклі пяць кампаній алігарха Пефціева

40
З «чорнага спісу» ЕЗ зніклі пяць кампаній алігарха Пефціева

Пералік беларускіх фірмаў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі ЕЗ, скарочаны да 25.

Таксама з «чорнага спісу» выключаныя 13 чалавек.

Пералік беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, а таксама кампаній, у дачыненні да якіх падоўжанае дзеянне санкцый Еўрапейскага Звяза, апублікаваны (пераклад - charter97.org) сёння раніцай.

У новы спіс не ўвайшлі пяць фірмаў алігарха Уладзіміра Пефціева: ТАА «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый», ПУП «Сен-Ко», ПУП БТ «Інвест», «Тэхнасаюзпрыбор». Раней, у траўні 2013 года, з пераліку кампаній алігарха, у дачыненні якіх дзейнічалі санкцыі ЕЗ, былі выключаныя спіртзавод «Аквадзіў» і «Спорт-Пары». «Белтэхэкспарт», «Белтэлекамунікацыі», «Спецпрыборсэрвіс» і «Белтэх Холдынг» засталіся ў спісе.

Санкцыі таксама працягваюць дзейнічаць у дачыненні да 18 фірмаў алігарха Юрыя Чыжа ТАА «Трайпл», СТАА «НафтаХімТрэйдынг», ЗАТ «Аскаргатэрмінал», ТАА «Трайплметалтрэйд», ТАА «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў», СП ТАА «Трайпл-Тэхна», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-Дэкор», СЗАТ «Кварцмелпрам», СЗАТ «Альтэрсалюшнс», СЗАТ «Прастормаркет», СП ТАА «Акватрайпл», ТАА «Ракаўскі бровар», ГСАК «Лагойск», «Трайпл-Агра», ЗАТ ФК «Дынама-Менск», СТАА «Трайплфарм», ЗАТ «Трайплфарм». Тры кампаніі алігарха Анатоля Цярнаўскага - «Юнівест-М», даччыныя кампаніі: ЗТАА «Юніс Ойл», СТАА «Юнівестбудінвест» - таксама засталіся ў «чорным спісе».

Са спісу чыноўнікаў, у дачыненні да якіх падоўжанае дзеянне санкцый, выключаныя Аляксандр Драніца (ваенны пракурор), Анатоль Дудкін (транспартны пракурор), Вольга Камар (былая суддзя Фрунзенскага раёна Менска), Мікалай Кулік (былы пракурор), Мікалай Купрыянаў (былы намеснік генпракурора), Уладзімір Курловіч (былы старшыня Менскай абласной выбарчай камісіі), Леанід Лучына (былы старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі), Мікалай Мяцеліца (былы старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі), Уладзімір Міхасёў (былы старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі), Надзея Рэуцкая (суддзя Маскоўскага раёна Менска), Уладзімір Русакевіч (былы міністр інфармацыі), і Яўген Смірноў (былы першы намеснік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда.

Разам з тым, «чорны спіс» папоўніўся двума прозвішчамі. Еўрапейскія санкцыі распаўсюджаныя на начальніка Бабруйскай папраўчай калоніі № 2 Аляксандра Какуніна і яго намесніка Юрыя Трутко.

Нагадаем, учора стала вядома, што Еўрапейскі Звяз падоўжыў дзеянне санкцый супраць афіцыйнага Менска на год. Спіс чыноўнікаў і кампаній, на якія распаўсюджваецца дзеянне абмежавальных мер, некалькі змяніўся. У ім засталіся прозвішчы 232 набліжаных беларускага дыктатара і 25 фірмаў. Раней ён уключаў у сябе 242 чыноўніка і алігарха і 30 фірмаў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках