Мясніковіч на выходных тэлефанаваў Мядзведзеву
14- 7.10.2013, 12:30
- 14,725
Падрабязнасці размовы невядомыя.
Пра тэлефонную размову, якая адбылася ў суботу 5 кастрычніка, паведамляе прэс-служба Савета міністраў.
«Па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча са старшынёй урада Расейскай Федэрацыі Дзмітрыем Мядзведзевым. Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі бягучыя і перспектыўныя пытанні двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, менавіта па запрашэнні беларускага прэм'ер-міністра ў Менск 26 жніўня прыляцеў генеральны дырэктар расейскай кампаніі «Уралкалій» Уладзіслаў Баўмгертнер. У той жа дзень ён быў затрыманы і кінуты ў СІЗА КДБ. Супраць яго распачалі крымінальную справу, абвінаваціўшы ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Праз месяц бізнесмена перавялі пад хатні арышт.