25 красавiка 2024, Чацвер, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Візавы рэжым з Турцыяй адменяць вясной

5
Візавы рэжым з Турцыяй адменяць вясной

У МУС разлічваюць, што бязвізавы рэжым для ўзаемных паездак грамадзян Беларусі і Турцыі можа ўступіць у дзеянне вясной 2014 года.

«Мы разлічваем, што да вясны наступнага года рашэнне аб адмене віз паміж Беларуссю і Турцыяй уступіць у сілу», - паведаміў журналістам у сераду ў Менску першы намеснік міністра ўнутраных спраў Валянцін Міхневіч, адказваючы на пытанне карэспандэнта агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Пры гэтым ён падкрэсліў, што адмена віз «будзе эканамічна выгадная для грамадзян дзвюх дзяржаў».

Міхневіч паведаміў, што сёння «дэпутаты» прынялі праект закона «Аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Турцыі аб рэадмісіі».

«Турцыя - гэта першая дзяржава, з якой Беларусь падпісвае дакументы аб рэадмісіі. Праекты закона аб адмене віз паміж Турцыяй і Беларуссю і ўзаемнае пагадненне аб рэадмісіі ідуць адзіным пакетам дакументаў», - сказаў першы намеснік міністра ўнутраных спраў.

Ён адзначыў, што пры разглядзе пытання аб адмене віз вялікая ўвага надавалася тэме нелегальнай міграцыі. Па словах В.Міхневіча, у 2011 годзе з Беларусі было дэпартавана ў Турцыю 10 грамадзян гэтай краіны, якія прыбылі нелегальна, у 2012-м - 14, у 2013-м - 8 чалавек.

Першы намеснік кіраўніка МУС таксама паведаміў, што ў 2012 годзе з Турцыі ў Беларусь прыбыло 17,5 тыс. чалавек, за 6 месяцаў 2013 года - 8,5 тыс.

Нагадаем, у сакавіку 2013 года Турцыя падпісала пагадненне з Беларуссю аб адмене віз. Турцыя заяўляла пра гатоўнасць да падпісання пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян яшчэ ў 2011 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках