29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арыштаваны гендырэктар ХК «Юнацтва»

21
Арыштаваны гендырэктар ХК «Юнацтва»

СК паведаміў пра арышт былога гендырэктара хакейнага клуба «Юнацтва» Эдуарда Зотава.

Гэтая інфармацыя была агучана ўчора - праз некалькі дзён пасля таго, як стала вядома пра звальненне чыноўніка з займанай пасады, піша «Прессбол».

Афіцыйна пра пературбацыі ў вышэйшым кіраўніцтве шасціразовых чэмпіёнаў краіны не паведамлялася. Паводле неафіцыйнай жа інфармацыі прычына адстаўкі - зацягванне тэрмінаў здачы ў эксплуатацыю «Чыжоўка-Арэны», будаўніцтва якой знаходзілася ў падпарадкаванні хакейнага клуба як кіруючай арганізацыі.

Зараз Эдуард Зотаў (на фота) арыштаваны, і гэта было афіцыйна пацверджана прэс-сакратаром Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Паўлам Траулькам.

«У дачыненні да грамадзяніна Зотава ўзбуджаная крымінальная справа па частцы трэцяй артыкула дзвесце дзесяць «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі». На час правядзення следчых дзеянняў мерай стрымання абранае ўзяцце пад варту. Гэта пакуль усё, што я магу паведаміць».

Гендырэктар ХК «Юнацтва» пакуль арыштаваны на два месяцы, аднак гэты тэрмін можа быць падоўжаны.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках