20 красавiка 2024, Субота, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская мытня затрымала ваенны груз для беларускага завода

40
Расейская мытня затрымала ваенны груз для беларускага завода

У супрацоўніка беларускага авіярамонтнага прадпрыемства знайшлі запчасткі да Су-27.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў Федэральнай мытнай службе Расеі.

Незаконны груз быў выяўлены на станцыі Смаленск. У купэ аднаго з вагонаў цягніка, які рухаўся з Расеі ў Беларусь, знаходзіўся грамадзянін Беларусі, які з'яўляецца экспедытарам авіяцыйнага рамонтнага прадпрыемства з нашай краіны. Груз, які перамяшчаўся ім, апынуўся не зусім звычайным.

У скрынках, якія вёз экспедытар на сваё прадпрыемства, былі выяўленыя чатыры вырабы - блокі са складу вышыннага абсталявання, якія ўваходзяць у камплектацыю ваенных самалётаў тыпу «Су-27» i адносяцца да прадукцыі ваеннага прызначэння (запасныя часткі ваеннай тэхнікі).

«Вываз з Расейскай Федэрацыі такой прадукцыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з рашэннямі Прэзідэнта Расейскай Федэрацыі, Урада Расейскай Федэрацыі або Федэральнай службы па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве па ліцэнзіях, што выдаюцца Федэральнай службай па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, чаго на руках у грамадзяніна не аказалася. Вырабы ім былі атрыманыя па накладных ад аднаго з маскоўскіх ЗАТ», - паведамілі ў Федэральнай мытнай службе.

Як паказала наступная праверка, ЗАТ не мела законных падстаў на ажыццяўленне знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні да прадукцыі ваеннага прызначэння, ліцэнзію на ажыццяўленне вывазу з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі прадукцыі ваеннага прызначэння не атрымлівала.

Прымаючы пад увагу, што маюцца дастатковыя дадзеныя, якія паказваюць на прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 30 і ч. 1 арт. 226.1 КК РФ, Смаленскай мытняй распачатая крымінальная справа. У цяперашні час вядзецца расследаванне, падчас якога трэба будзе высветліць усе абставіны справы і ўстанавіць вінаватых асоб, ну а меру адказнасці ім вызначыць суд.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках