19 красавiка 2024, Пятніца, 2:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрымалі мастака, які прызнаўся ў менскім тэракце

27
У Маскве затрымалі мастака, які прызнаўся ў менскім тэракце

Скандальны беларускі мастак Дзяніс Лімонаў чакае дэпартацыі на радзіму.

Яго шукаюць праваахоўныя органы Беларусі, нагадвае РБК.

Дзяніса Лімонава затрымалі на Пушкінскай плошчы пасля праверкі дакументаў у грамадзян «нефармальнай знешнасці», гаворыцца ў паведамленні міліцыі. Цяпер мастаку пагражае дэпартацыя на радзіму.

Пасля дастаўлення Лімонава ў АУС «Таганскі» яго імя знайшлі ў базе, паведаміў яго сябар, мастак Аляксандр Калеснікаў. Затрыманы будзе дастаўлены ў пракуратуру, пасля чаго можа быць запушчаная працэдура дэпартацыі.

Лімонаў з'яўляецца адным са стваральнікаў арт-групы «Ліпавы колер». З 2010 года ўдзельнікі групы пачалі весці актыўную дзейнасць - у жанры «фабрыкацыі» рэальнасці, сацыяльных адносінаў і вобразаў мыслення беларусаў.

Праваахоўныя органы Беларусі зацікавіліся Лімонавым пасля акцыі «Кіпіш у аўтобусе №23» у канцы 2011 года, калі мастак сыграў ролю «гарадскога вар'ята», заклікаючы пасажыраў не маўчаць, а выказаць абурэнне тым, што адбываецца ў Беларусі. З тых часоў, па некаторых дадзеных, ён жыве ў Маскве.

31 снежня 2011 г. у прамым эфіры тэлекампаніі «Дождь» Лімонаў зачытаў афіцыйны зварот да генеральнага пракурора Беларусі, у якім узяў на сябе адказнасць за тэрарыстычны акт у Менску, у якім загінулі 15 чалавек. Гэтай заявай мастак хацеў выратаваць прысуджаных да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва і Змітра Канавалава. Умяшанне Лімонава не памагло абвінавачаным - у сакавіку 2012 года смяротны прысуд у дачыненні да іх быў прыведзены ў выкананне

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках