29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» падаражэе амаль на 40%

176
«Камуналка» падаражэе амаль на 40%

Улады рыхтуюць чарговы ўдар па кішэнях беларусаў.

У Беларусі ў 2014 годзе плануецца павялічыць кошт жыллёва-камунальных паслуг на 38%. Паводле інфармацыі БелаПАН, гэта прадугледжана праектам афіцыйнага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на будучы год.

Паводле ацэнак эканамічных уладаў, плацяжы за тыпавую (двухпакаёвую) кватэру ў 2014 годзе павысяцца на 124,3 тыс. рублёў, або на 12,7 даляра, і складуць 450,9 тыс. рублёў. Такім чынам, у намінальным выражэнні кошт жыллёва-камунальных паслуг плануецца ў будучым годзе павялічыць на 38%.

Мяркуецца, што ў выніку павышэння тарыфаў узровень кампенсацыі насельніцтвам кошту жыллёва-камунальных паслуг можа дасягнуць у наступным годзе 34,7%.

Як паведамлялася раней, намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка, выступаючы на сумесным пасяджэнні камісій «палаты прадстаўнікоў» 14 лістапада ў Менску, заявіў пра тое, што насельніцтва сёння мала плаціць за жыллёва-камунальныя паслугі.

«Насельніцтва неапраўдана мала плаціць за тыя жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадастаўляе дзяржава. У цяперашні час гэтая лічба (ўзровень кампенсацыі насельніцтвам тарыфаў ЖКГ) складае каля 24%», - сказаў Ярашэнка.

Пры гэтым ён дадаў, што ў 2014 годзе плануецца павысіць гэты ўзровень прыкладна да 35%.

«Калі мы гаворым пра ўзровень пакрыцця на будучы год, то з улікам павелічэння рэальных даходаў насельніцтва мы плануем павысіць кампенсацыю насельніцтвам паслуг да 35%», - сказаў намеснік міністра эканомікі.

Рост рэальнай (з улікам інфляцыі) заработнай платы запланаваны ў 2014 годзе на ўзроўні 4,6%.

Нагадаем, што зацверджаная Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гады прадугледжвае, што ўзровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2015 годзе складзе не менш за 60%.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 176

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках