19 красавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Канаплёў правёў трое сутак у СІЗА КДБ

181
Уладзімір Канаплёў правёў трое сутак у СІЗА КДБ

(абноўлена - 13:09) КДБ арыштаваў былога і цяперашняга віцэ-прэзідэнтаў НАК.

Пра гучныя арышты чыноўнікаў са «шклоўска-магілёўскага клана» піша «Прессбол».

Работнікі КДБ праводзяць праверку па справе члена аргкамітэта чэмпіянату свету па хакеі-2014 Генадзя Алексенкі і старшыні нацыянальнай федэрацыі гандбола Уладзіміра Канаплёва. Абодва яны былі затрыманыя тры дні таму. Уладзіміра Канаплёва сёння вызвалілі з-пад варты, а пра лёс Генадзя Аляксеенкі пакуль не паведамляецца.

Начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Павел Траулька спачатку не пацвердзіў, але і не абверг інфармацыю аб затрыманні, аднак праз некаторы час выдаў выразную фармулёўку: «Крымінальнай справы ў дачыненні да Канаплёва Уладзіміра Мікалаевіча ў Следчым камітэце няма». Гэта можа азначаць, што расследаваннем займаюцца іншыя органы.

У КДБ дадзеную інфармацыю не каментавалі.

Уладзімір Канаплёў быў памочнікам Лукашэнкі яшчэ ў той час, калі будучы дыктатар з'яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета краіны. У 1995 ён быў абраны дэпутатам парламента. Уладзімір Канаплёў узначальваў праўладную дэпутацкую фракцыю «Згода» і з'яўляўся членам прэзідыума Вярхоўнага Савета. Пасля рэферэндуму 1996 года і разгону легітымнага парламента ён стаў намеснікам старшыні «палаты прадстаўнікоў».

У кастрычніку 2000 года ён зноў стаў «дэпутатам» ад Шклоўскай выбарчай акругі №75. На першай пазачарговай сесіі новай «палаты прадстаўнікоў» яго абралі намеснікам старшыні. З 2004 па 2007 гады ён узначальваў лукашэнкаўскі «парламент».

На дадзены момант Уладзімір Канаплёў з'яўляецца прэзідэнтам Федэрацыі гандбола Беларусі.

Генадзь Аляксеенка раней быў старшынёй Чавускага райсавета «дэпутатаў» працоўных. Абіраўся ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XIII склікання ад Чавускай выбарчай акругі Магілёўскай вобласці. У 1996 годзе стаў «дэпутатам» «палаты прадстаўнікоў», быў намеснікам старшыні Камісіі па правах чалавека і нацыянальных адносінах. У 2004 годзе быў прызначаны памочнікам Лукашэнкі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму.

Абодва чыноўнікі з'яўляюцца прадстаўнікамі «шклоўска-магілёўскага» клана.

Фота: «Прессбол»

Напісаць каментар 181

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках