20 красавiка 2024, Субота, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі тэлеканал злавілі на хлусні пра Еўрамайдан (Відэа)

57

Тэлеканал «Россия-1» у панядзелак у выпуску навінаў паказаў хлуслівы сюжэт пра Еўрамайдан.

У сюжэце распавядалася пра тое, што байцы Беркута пакутуюць ад нападаў дэманстрантаў і ўжываюць сілу выключна ў мэтах самаабароны пасля правакацый з боку прыхільнікаў «жорсткай еўраінтэграцыі», піша korrespondent.net.

Журналісты тэлеканала сцвярджаюць, што ўкраінскіх апазіцыянераў правакацыям навучаюць на спецыяльных курсах у амбасадзе ЗША ва Украіне. Там украінцаў нібыта вучаць арганізоўваць беспарадкі, супрацьстаяць міліцыі і вербаваць новых прыхільнікаў праз сацыяльныя сеткі.

«Удзельнікі шасці такіх семінараў ужо працуюць як інструктары. Ланцужная рэакцыя пайшла», - запэўнівае Россия-1, адзначаючы, што на Еўрамайдане ўсе стаяць выключна за грошы.

У пацверджанне гэтаму журналісты прывялі каментар аднаго з дэманстрантаў, які на камеру прызнаўся, што ў мітынгу бярэ ўдзел толькі з-за матэрыяльнага ўзнагароджання.

Аднак тут хлусня расейскіх журналістаў стала відавочнай. Як аказалася, яны проста выразалі кавалак з відэа ўкраінскага канала 24, у якім гаворка ішла пра супрацьлеглую сітуацыю. У арыгінальным сюжэце распавядалася не пра прыхільнікаў еўраінтэграцыі, а пра яе супернікаў, якіх Партыя рэгіёнаў на самой справе склікала за грошы да будынка Кабінета міністраў і на Міхайлаўскую плошчу.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў рэдактар тэлеканала Іван Пінчук, які і прадставіў гэты відэазапіс цалкам. У поўнай версіі той жа хлопец кажа, што яму наогул не чужыя еўрапейскія каштоўнасці.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках