20 красавiка 2024, Субота, 10:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўніка Менгарвыканкама падазраюць у крадзяжах

27
Чыноўніка Менгарвыканкама падазраюць у крадзяжах

Намесніку начальніка сталічнага ЖЭУ пагражае 10 гадоў турмы.

Крымінальная справа ўзбуджаная па матэрыялах АБЭЗ РАУС Радашковіцкага раёна, дзе пражывае падазраваны. Службовай асобе ЖЭУ інкрымінуецца здзяйсненне злачынства па ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры). Гэта адзін з самых жорсткіх карупцыйных артыкулаў, які прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі, піша «Ежедневник».

Паводле папярэдніх дадзеных следства, падазраваны, працуючы на пасадзе намесніка начальніка Жыллёва-эксплуатацыйнага ўпраўлення дзяржаўнага прадпрыемства «Упраўленне дарожна-маставога будаўніцтва і добраўпарадкавання Менгарвыканкама», яшчэ ў 1999 годзе працаўладкаваў на працу ў ЖЭУ сваю жонку і на працягу амаль 15 гадоў спраўна атрымліваў за яе заработную плату.

На самой жа справе, лічаць супрацоўнікі АБЭЗ, жонка падазраванага свае службовыя абавязкі не выконвала і нават на працы не паказвалася. Паводле папярэдніх падлікаў следства, намеснік начальніка ЖЭУ выкраў пры дапамозе дадзенай схемы больш за 48 мільёнаў рублёў. Аднак гэтая сума пакуль не канчатковая. Улічваючы тэрмін, на працягу якога былі зробленыя крадзяжы, сума нанесенай шкоды яшчэ будзе пералічаная па выніках расследавання і праіндэксаваная.

У цяперашні час матэрыялы крымінальнай справы перададзеныя ў Следчы камітэт для арганізацыі папярэдняга расследавання.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках