18 красавiка 2024, Чацвер, 8:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбыла новая батарэя ЗРК «Тор-М2»

15
У Беларусь прыбыла новая батарэя ЗРК «Тор-М2»

У Беларусь з Расеі прыбыла трэцяя батарэя зенітных ракетных комплексаў «Тор-М2».

Пра гэта журналістам у Баранавічах паведаміў камандуючы ВПС і войскамі СПА генерал-маёр Алег Двігалёў, піша БелаПАН.

Як і першыя дзве батарэі ў 2011 і 2012 гадах, трэцяя паступіць на ўзбраенне 120-й зенітнай ракетнай брыгады ў Баранавічах. Пасля гэтага ў злучэнні будзе сфармаваны дывізіён ЗРК «Тор». Пакуль тэхніка батарэі знаходзіцца ў Менску.

Пра планы па далейшай закупцы сучасных расейскіх зенітных ракетных комплексаў Двігалёў нічога не сказаў. Аднак два гады таму тагачасны намеснік міністра абароны па ўзбраенні генерал-маёр Іван Дырман, які ўдзельнічаў у прыняцці на ўзбраенне 120-й зрбр першай батарэі, паведаміў, што згодна з абліччам Узброеных сіл Беларусі 2020 года, на ўзбраенні беларускай арміі павінна знаходзіцца як мінімум 10 батарэй комплексаў «Тор».

Таксама стала вядома, што сёння расейскія лётчыкі заступілі на сумеснае з беларусамі баявое дзяжурства па ахове паветраных межаў «саюзнай» дзяржавы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках