25 красавiка 2024, Чацвер, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: Ніякіх кампрамісаў з уладамі

69
Віталь Клічко: Ніякіх кампрамісаў з уладамі

Дзеянні ўладаў Украіны зрабілі немагчымымі перамовы з імі.

Пасля прынятых сёння спробаў разагнаць Еўрамайдан, лідар апазіцыйнай партыі «УДАР» Віталь Клічко, заявіў пра тое, што апазіцыя Украіны не пойдзе на кампраміс з уладай і будзе патрабаваць адстаўкі Віктара Януковіча і Мікалая Азарава, піша «Лiга.нет».

У сваім выступленні перад мітынгоўцамі на Майдане Незалежнасці палітык заявіў, што сённяшнія дзеянні ўладаў Украіны закрываюць шлях да любых кампрамісаў. Лідар «УДАРу» лічыць, што любыя саступкі такія як, «тэхнічны ўрад» або ўнясенне змяненняў у Канстытуцыю краіны - маніпуляцыі і гульня на карысць Януковіча, якая будзе спрыяць захаванню яго ўлады .

Клічко са сцэны Еўрамайдана заяўляў пра неабходнасць адправіць у адстаўку Кабмін на чале з Мікалаем Азаравым і прэзідэнта Віктара Януковіча. Пры гэтым ён падкрэсліў, што такія патрабаванні абумоўленыя дзеяннямі ўладаў.

Ён падкрэсліў, што кіяўляне, убачыўшы ўсё па тэлевізары, падцягваюцца на Майдан. «Зараз нас спрабуюць разагнаць некалькі тысяч байцоў. Ужо праз гадзіну нас тут будзе значна больш. І мы зможам адціснуць «Беркут». Таму што мы не хочам і не будзем жыць у дыктатуры. Пасля таго, што адбылося, мы адназначна павінны патрабаваць адстаўкі прэзідэнта», - падкрэсліў Клічко.

Клічко заклікаў праваахоўнікаў не ўжываць зброю супраць людзей. «Не рабіце памылак. Не выкарыстоўвайце зброю. Тут мірныя людзі, грамадзяне Украіны», - сказаў ён.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках