25 красавiка 2024, Чацвер, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскага актывіста аштрафавалі за «Дзяды»

6
Гомельскага актывіста аштрафавалі за «Дзяды»

Суд Навабеліцкага раёна Гомеля прызнаў вінаватым актывіста Уладзіміра Шыцікава ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсця на «Дзяды».

Нагадаем, 3 лістапада група актывістаў гомельскіх дэмакратычных сіл усклала вянок да крыжа на месцы расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Шэсце з бел-чырвона-белым сцягам адбылося на ўскраіне горада і доўжылася ўсяго каля двух хвілін. За гэта суддзя Таццяна Шаўчэнка аштрафавала Шыцікава на 20 базавых велічынь, піша ПЦ «Вясна».

Безумоўна, актывіст не згодны з рашэннем суда і будзе яго абскарджваць - бо лічыць, што правы на мірныя сходы і свабоду выказвання меркаванняў відавочна парушаныя.

Асаблівасць справы Уладзіміра Шыцікава у тым, што ён нават не ведаў, што ў дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол. Яго не выклікалі ў міліцыю, а копію пратаколу актывіст атрымаў па пошце.

Нагадаем, 13 лістапада суддзя Сяргей Новікаў вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці намесніка старшыні АГП Васіля Палякова - за тое ж самае шэсце на «Дзяды». Палітыка прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства) і пакаралі штрафам у памеры 4,55 мільёна рублёў, 35 базавых велічынь.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках