28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрымкі заробкаў і рэпрэсіі на Віцебскім вагонным участку

25
Затрымкі заробкаў і рэпрэсіі на Віцебскім вагонным участку

Рабочым вагоннага ўчастка БЧ у Віцебску раяць рабіць заначкі на чорны дзень.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў у лісце супрацоўнік прадпрыемства.

«Я працую на Віцебскім вагонным участку ўжо пяць гадоў. За гэты час шмат што здаралася, але затрымкі па выплатах заработнай платы і авансу не было. У пачатку 2013 года нам пачалі штомесяц затрымліваць выплаты авансаў на пару дзён, а бліжэй да канца года пачалі затрымліваць і саму заработную плату, прычым сістэматычна тлумачачы затрымкі тым, што набралі шмат крэдытаў і купілі новыя вагоны», - адзначыў ён.

Чытач падкрэсліў, што яго калега трапіў пад рэпрэсіі з боку начальства пасля таго, як напісаў скаргу на затрымку ў Менскае аддзяленне.

«Затрымкі заробкаў пасля скаргi не спыніліся. Мала таго, людзей запалохалі тым, што яны не змогуць нармальна працаваць, калі будуць скардзіцца. Начальнік Віцебскага вагоннага ўчастка на сходах сказаў, што росту заработнай платы не будзе і каб работнікі рабілі сабе заначкі», - абураецца рабочы.

Нагадаем, пра праблемы, з якімі ў апошні час сутыкнулася Беларуская чыгунка, месяц таму паведаміў адзін з чытачоў нашага сайта. Ён распавёў пра скарачэнне заробкаў і ўвядзенне чатырохдзённага працоўнага тыдня.

Варта таксама адзначыць, што ў Беларусі назіраецца дэфіцыт кадраў лакаматыўных брыгад, асабліва машыністаў. Пасля дэвальвацыі 2011 года заробкі машыністаў упалі ўдвая і пачаўся іх масавы адток ў Расею. Для ўтрымання машыністаў у краіне ўлады пайшлі на драконаўскія меры. Каб звольніцца з пасады машыніста лакаматыва, зараз прыйдзецца здаць пасведчанне на знішчэнне.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках