28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўную долю ў МТС хочуць прадаць за $863 мільёна

18
Дзяржаўную долю ў МТС хочуць прадаць за $863 мільёна

Беларусь знізіла стартавы кошт дзярждолі МТС да $863 млн.

Беларускія ўлады на $137 млн. - з $1 млрд. да $863 млн. - знізілі стартавы кошт дзярждолі ў аператары мабільнай сувязі МТС, паведамляе прэс-служба Дзяржкаммаёмасці РБ.

Кошт у $1 млрд. за кантроль у МТС у 2010 годзе агучыў яшчэ Лукашэнка, і на працягу трох гадоў заставаўся нязменным. Асноўны прэтэндэнт на куплю - расейскае ААТ «МТС» - адмовіўся выкупляць дзяржаўную долю Беларусі за агучаны кошт.

На фоне рэзкага зніжэння ЗВР і росту дэфіцыту плацежнага балансу ва ўмовах адсутнасці выразных перспектыў знешняга фінансавання беларускія ўлады, і трэба разумець, Лукашэнка вырашыліся на зніжэнне кошту, піша АФН.

Характэрна, што на гэты раз улады паспрабуюць прадаць дзяржаўную долю ў МТС праз конкурс, а не аўкцыён, вылучыўшы ў якасці ўмовы патэнцыйнаму пакупніку захаванне адсотка ахопу тэрыторыі Беларусі паслугамі рухомай электрасувязі не ніжэй за ўзровень у перыяд, які папярэднічаў заключэнню дамовы куплі-продажу.

Конкурс адбудзецца 6 лютага 2014 года.

Дакументы на ўдзел у конкурсе можна падаць да 5 лютага ў ДКІ. Дакументы на ўдзел у конкурсным адборы прымаюцца да 5 лютага 2014 года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках