25 красавiка 2024, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ спыняе працу

269
МАЗ спыняе працу

На найбуйнейшым прадпрыемстве краіны склалася катастрафічная сітуацыя.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з чытачоў, які атрымаў інфармацыю непасрэдна ад рабочых завода.

«Сябар напісаў, што з цэха завода МАЗ у Менску перавёўся ў ахову, так як няма працы. Кажа, што завод стаіць. Абвясцілі, што заробкі будуць плаціць «па сярэдняму» да лютага», - распавёў ён.

Актывіст Свабоднага прафсаюза металістаў Сцяпан Паўловіч дадзеную інфармацыю карэспандэнту charter97.org пацвердзіў і паведаміў падрабязнасці пра тое, якая сітуацыя склалася на флагмане айчыннага машынабудавання.

«Я магу пацвердзіць, што некаторай частцы рабочых плацяць па сярэдняму з сакавіка месяца, як толькі пачалі пераносіць працоўныя дні на восень. Потым жа гэтыя дні адмянілі. Гэта было зроблена незаконна, таму што ніхто не можа пераносіць дні, акрамя Лукашэнкі і Савета міністраў. Пры гэтым была агаворка, што робіцца гэта са згоды работнікаў, таму любы супрацоўнік МАЗа мог хадзіць у гэтыя дні на працу, але чамусьці 25 тысяч чалавек у гэтыя дні на працу не пайшло», - адзначыў прафсаюзны актывіст.

Сцяпан Паўловіч дадаў, што Міністэрства прамысловасці паведамляе пра тое, што МАЗ выканаў толькі 80% гадавога плана .

«Гэта значыць да новага года не хапае яшчэ 20%, але ў нас ёсць чым падстрахавацца: у нас ёсць аўтобусны завод, «Купава» і завод «Магілёўтрансмаш». Я так мяркую, што мы жывем за іх кошт - ад іх нам перакідваюцца сродкі і падтрымліваюцца 2/3 за тое, што абвяшчаюць выходныя пятніцы. Тым работнікам, якія на здзелцы, даплочваюць да сярэдняга, групе па рамонце цэхаў таксама плацяць па сярэдняму. Па рабочых і сябрах Свабоднага прафсаюза металістаў асаблівых падзенняў няма: ад 500 тысяч да мільёна за меншую колькасць гадзін з сакавіка месяца», - сказаў ён.

Нагадаем, у бягучым годзе Менскі аўтамабільны завод неаднаразова пераходзіў на чатырохдзённы працоўны тыдзень, некалькі пятніц лістапада прадпрыемства зноў прастойвала. Кіраўніцтва МАЗа асцерагаецца банкруцтва.

Па словах рабочых, склады завода перапоўненыя гатовымі аўтамабілямі, пакупнікоў на якія няма, так як на расейскім і міжнародным рынках попыт на беларускую прадукцыю вельмі нізкі. Адсутнічаюць у прадпрыемства і фінансавыя магчымасці закупіць матэрыялы і камплектуючыя для новых машын.

15 і 22 лістапада не працавала большасць падраздзяленняў МАЗа. Вымушаны прастой працягнецца таксама 29 і 30 лістапада. Акрамя гэтага на працягу гэтага года МАЗ ужо неаднаразова пераходзіў на чатырохдзённы працоўны тыдзень.

Прастой быў абвешчаны паводле афіцыйнага загаду генеральнага дырэктара прадпрыемства Віктара Асноўскага і абумоўлены спадам попыту на прадукцыю МАЗа на расейскім і міжнародным рынках.

Фота з архіва maz.by

Напісаць каментар 269

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках