29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Януковіч пайшоў па шляху Лукашэнкі, той таксама мяне не пускаў

4

Адзін з лідараў расейскай апазіцыі пракаментаваў забарону на ўезд ва Украіну.

Служба бяспекі Украіны накіравала расейскаму апазіцыянеру, узнагароджанаму адной з найвышэйшых узнагарод Украіны - ордэнам Яраслава Мудрага - пісьмовае паведамленне аб забароне на ўезд ва Украіну.

«СБ Украіны забараніў мне ўезд у краіну. Януковіч пайшоў па шляху Лукашэнкі. Той таксама мяне, быў час, не пускаў. Зараз уезд у Беларусь адкрыты, а ў Кіеў - не. Цікава, колькі яшчэ кавалераў украінскага ордэна Яраслава Мудрага, акрамя мяне, маюць забарону на ўезд у краіну?» - напісаў палітык у «Фэйсбуку».

Нагадаем, пра забарону на ўезд ва Украіну Нямцову стала вядома ўчора ўвечары. Служба бяспекі Украіны не патлумачыла прычыну, па якой Барысу Нямцову адмовілі ва ўездзе, і не ўдакладніла, як доўга гэтая забарона будзе доўжыцца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках