23 красавiка 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санта-Клаўс для дыктатара

103
Санта-Клаўс для дыктатара

Нечакана Лукашэнка атрымаў навагодні падарунак не ад каго-небудзь, а ад ЗША.

Пасля ўжывання сілы супраць мірнай дэманстрацыі ў Кіеве дзяржсакратар ЗША Джон Кэры назваў дзеянні ўкраінскіх уладаў «агіднымі».

Дзярждэпартамент ЗША не двухсэнсоўна заявіў аб падтрымцы ўкраінскага народа і яго справядлівых патрабаванняў. Сусветная супольнасць настойвае на правядзенні расследавання прымянення сілы супраць мірных грамадзян Украіны і пакарання вінаватых.

Праз тры гады пасля жорсткага збіцця мірных дэманстрантаў 19 снежня 2010 года, масавых арыштаў і турэмных заключэнняў пасланец таго ж Дзярждэпартамента ЗША Эрык Рубін прыехаў у Менск з недвухсэнсоўнай прапановай канструктыўнага супрацоўніцтва з дыктатарам. Больш за тое, ён нават паабяцаў, што ЗША змогуць пасадзейнічаць у атрыманні новых крэдытаў МВФ, калі ў Беларусі будзе паляпшацца сітуацыя з правамі чалавека, г.зн. калі адновіцца гандаль закладнікамі. Лукашэнка нечакана атрымаў тое, чаго так настойліва дамагаўся пасля 19 снежня 2010 года: калі Захад аднаўляе гандаль людзьмі, значыць можна браць новых закладнікаў і атрымліваць за іх грошы, якія так неабходныя для падтрымкі карных органаў.

Намеснік дзяржсакратара ЗША планаваў свой візіт яшчэ ў кастрычніку, да саміту ў Вільнюсе. Яго адклалі, пастанавіўшы дачакацца вынікаў гэтай сустрэчы. З Віленскім самітам наўпрост звязана паўстанне ў Украіне, народ якой не жадае больш падпарадкоўвацца ілжывай ўладзе і змагаецца за сваю еўрапейскую будучыню. Таго ж жадае і народ Беларусі. ЗША праявілі салідарнасць з украінскім народам і адначасова з гэтым накіравалі ў Менск высокапастаўленага чыноўніка для наладжвання кантактаў з нелегітымнай уладай, вінаватай у тым ліку ва ўжыванні гвалту супраць мірнай дэманстрацыі 19 снежня 2010 года.

Нечакана дыктатар атрымаў навагодні падарунак не ад каго-небудзь, а ад ЗША, лідэра вольнага свету. Атрымаў своеасаблівы падарунак да гадавіны крывавага разгону Плошчы і народ Беларусі.

Андрэй Саннікаў, спецыяльна для charter97.org

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках