29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ёрг Форбрыг: Украінцы нагадалі Еўропе аб яе каштоўнасцях

23
Ёрг Форбрыг: Украінцы нагадалі Еўропе аб яе каштоўнасцях

Еўрапейцы павінны быць глыбока ўдзячныя Украіне.

Тое, што робяць сотні тысяч грамадзян, вытрымліваючы мароз і прымяненне сілы, - ня заклік аб дапамозе. Гэта ўпэўненасць у сваім праве на самавызначэнне, законнасць, росквіт і мір. Прыхільнасць украінцаў гэтым найбольш важным каштоўнасцям з'яўляецца магутным напамінам пра тое, чаго можа дасягнуць Еўрапейскі Звяз, і як шмат нам яшчэ трэба зрабіць. Каб адпавядаць сваім амбіцыям, Еўропа павінна дамагчыся поспеху ва Украіне, піша дырэктар Фонду для дэмакратыі ў Беларусі ў Нямецкім фондзе Маршала Ёрг Форбрыг у выданні The New York Times (пераклад - charter97.org).

Перш за ўсё, Еўрамайдан, які ўражвае, з'яўляецца сігналам таго, што Еўропа па-ранейшаму прапануе прывабную мадэль развіцця. Варта адзначыць, што ўкраінцы не наіўныя ў сваім меркаванні пра яе перавагі. Яны ведаюць пра крызіс у еўразоне і аб не надта цёплым дачыненні да іх з боку ЕЗ. Але большасць лічыць шлях у Еўропу адзіным выхадам з постсавецкага крызісу з яго клептакратыяй, карупцыяй і напалову аўтарытарызмам.

Гэтае жаданне ўкраінскага народа павінна ўмацаваць упэўненасць Еўрапейскага Звязу ў сабе, якая апошнім часам пахіснулася. Гэта магчымасць уваскрэсіць шырока разрэкламаваную «мяккую сілу» Еўропы. Магчымасць аказаць дапамогу іншым краінам у правядзенні палітычных, эканамічных і сацыяльных рэформаў разам з пашырэннем на ўсход стала найвялікшым дасягненнем ЕЗ. Настаў час для аказання такой жа шчодрай і ўсебаковай падтрымкі пераменам ва Украіне ў спалучэнні з відавочнай перспектывай сяброўства адразу пасля правядзення дастатковых пераўтварэнняў.

Па-другое, украінскі і еўрапейскі) поспех або няўдача будуць вызначаць лёс усяго ўсходняга суседства. Калі Украіна, як найбуйнейшы сусед ЕЗ, зрушыцца ў бок дэмакратыі, вяршэнства права, рынкавай эканомікі і еўрапейскай інтэграцыі, гэта цалкам зменіць тэндэнцыю да самадзяржаўя, алігархіі і залежнасці ад Расеі, якая назіраецца на большай частцы постсавецкай прасторы. Будучыня дылетантаў дэмакратый, як Грузія і Малдова, і адкрытых дыктатур, як Беларусь, залежыць ад таго, які кірунак абярэ Украіна.

Нарэшце і падабаецца нам гэта ці не, ЕЗ уцягваецца ў геапалітычную канкурэнцыю з Расеяй. Крэмль з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, які зноў вярнуўся, мае на мэце ўсталяваць расейскую гегемонію над постсавецкай прасторай. Гэтая стратэгія ўсталюецца ці праваліцца разам з Украінай. Калі Еўропа пачне палітыку прымірэння замест таго, каб абараніць Украіну і іншых суседзяў ад здзекаў Масквы, то гэта толькі ўзбадзёрыць аўтарытарныя тэндэнцыі ўнутры Расеі і яе агрэсію за мяжой.

Ва ўсіх гэтых адносінах Еўропа павінна рабіць не менш, чым робяць украінцы. Іх мужнасць дае ЕЗ магчымасць фарміраваць будучыню свайго ўсходняга суседства і, разам з ім, усяго еўрапейскага праекта. Яна абавязаная Украіне ўпэўненасцю ў тым, што такая магчымасць не выпушчаная.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках