20 красавiка 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пратэстуюць супраць «падатку на аўто»

95
Беларусы пратэстуюць супраць «падатку на аўто»

(абноўлена - 12:00) 50 тысяч беларусаў падпісалі петыцыю супраць новага падатку за тры дні.

Яна размешчаная на сайце change.org. Ініцыятары акцыі абяцаюць перадаць дакумент з подпісамі міністру фінансаў Беларусі і «дэпутатам».

«У сувязі з тым, што ў акцыз кошту паліва ўжо закладзеная сума адлічэнняў на рамонт дарог, лічым увядзенне новай пошліны немэтазгодным. Дадзены законапраект не ўлічвае той факт, што некаторыя аўтамабілісты выкарыстоўваюць транспарт у рэдкіх, выключных выпадках, ураўноўваючы іх з тымі, хто выкарыстоўвае аўтатранспарт пастаянна, а таксама ў камерцыйных мэтах. Таксама, дадзены законапраект не ўлічвае той факт, што пры куплі аўтатранспарту, пры праходжанні ТА, прыйдзецца зноў выплачваць пошліну, нягледзячы на тое, што папярэдні ўладальнік яе ўжо заплаціў», - лічаць ініцыятары збору подпісаў.

Петыцыя была размешчаная ў інтэрнэце 13 снежня.

Нагадаем, у наступным годзе ў Беларусі можа з'явіцца аналаг транспартнага падатку - дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Плаціць яе прыйдзецца пры праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду як юрыдычным, так і фізічным асобам.

Напісаць каментар 95

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках