28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка зноў спрабуе пусціць пыл у вочы Захаду

126
Лукашэнка зноў спрабуе пусціць пыл у вочы Захаду

Кіраўнік заявіў, што Беларусь гатовая «на любыя крокі для нармалізацыі адносінаў з ЕЗ».

Пра гэта Лукашэнка заявіў, прымаючы сёння даверчыя граматы ў амбасадараў замежных дзяржаў, у тым ліку еўрапейскіх.

«Нам адзін ад аднаго нікуды не падзецца. Нам трэба будзе жыць разам, па-суседску. Да нас не можа быць ніякіх прэтэнзій у плане нармалізацыі гэтых адносінаў. Мы гатовыя на любыя крокі ў плане нармалізацыі нашых адносінаў», - цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле яго слоў, ён бачыць і зацікаўленасць еўрапейскага бізнесу ў развіцці кантактаў з Беларуссю.

«Не хачу казаць, што мяч на вашым боку - гэта журналісцкі штамп. Але ён сапраўды на вашым боку», - падкрэсліў дыктатар.

«Мы шчыра зацікаўленыя ў развіцці добрасуседскіх адносінаў з Еўрапейскім звязам. Гэта абумоўлена не толькі геаграфічнай, гістарычнай, культурнай блізкасцю, але і неабходнасцю прыняцця сумесных мер рэагавання на рэгіянальныя выклікі і пагрозы», - дадаў Лукашэнка. Пры гэтым ён заявіў, што плённая праца па гэтых і іншых напрамках магчымая выключна на аснове раўнапраўя і ўзаемнай павагі. «У нас занадта шмат знешніх пагроз. Давайце разам падумаем, як супрацьстаяць ім, а не скоса глядзець адзін на аднаго. Гэта ні ў вашых інтарэсах, ні ў нашых», - сказаў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, прагматычны падыход і нацэленасць на пазітыўны вынік дазволяць бакам дасягнуць многага ў самых розных сферах.

Гэта, адзначыў Лукашэнка, «у роўнай ступені адносіцца як да ўзаемадзеяння з Еўразвязам у цэлым, так і да двухбаковых адносінаў з Францыяй, Нідэрландамі, Іспаніяй і Славеніяй, чые амбасадары ўручылі сёння даверчыя граматы».

Нагадаем, еўрапейскія палітыкі неаднаразова заяўлялі, што дыялог з беларускімі ўладамі магчымы толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі палітвязняў. На дадзены момант у Беларусі застаецца больш за 10 палітвязняў.

Напісаць каментар 126

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках