25 красавiка 2024, Чацвер, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калі закрыюцца гэтыя прадпрыемствы, народ выйдзе на Плошчу»

31
«Калі закрыюцца гэтыя прадпрыемствы, народ выйдзе на Плошчу»

Больш за трэць прадпрыемстваў у Беларусі на 1 кастрычніка з'яўляліся неплацежаздольнымі.

Нацыянальны банк канстатуе пагаршэнне ў студзені-верасні 2013 года фінансавага стану прадпрыемстваў і арганізацый рэспублікі.

- Больш за трэць прадпрыемстваў, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, з'яўляюцца неплацежаздольнымі, гэта значыць маюць адначасова каэфіцыент забяспечанасці ўласнымі абаротнымі сродкамі і каэфіцыент бягучай ліквіднасці ніжэй нарматыву, - гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацбанка.

Па дадзеных Нацбанка, на 1 кастрычніка 2013 года ў Беларусі амаль 2,9 тыс. прадпрыемстваў, або 35% ад агульнай колькасці, являлись неплатежеспособными.

Чаму ўсе гэтыя прадпрыемствы ўсё яшчэ існуюць, а не ліквідуюцца, «Салідарнасці» пракаментаваў доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жэліба.

- Калі зачыняцца ўсё гэтыя прадпрыемствы, народ выйдзе на Плошчу. Гэта будзе сацыяльны выбух, - прагназуе эксперт. - Гэтага ўлада баіцца больш за ўсё. Нездарма з'явілася скульптура «Камень - зброя пралетарыяту»... Таму неплацежаздольныя прадпрыемствы ў Беларусі будуць існаваць і далей.

Барыс Жэліба звяртае ўвагу на тое, што доля стратных прадпрыемстваў мяняецца.

- Калі эканоміка была ў некалькі лепшым стане, магло быць на чвэрць такіх прадпрыемстваў менш. Сёння іх колькасць узрасла. Яны існуюць за кошт крэдытаў. Калі гэта дзяржпрадпрыемства, то магчымыя льготныя, так званыя дырэктыўныя крэдыты. Банкам могуць рэкамендаваць адсоткі і сумы крэдытаў. Прыватным прадпрыемствам даводзіцца горш. Яны вяртаюць крэдыты за кошт сабекошту. Зразумела, што ні пра якое развіццё гаворкі не ідзе.

Калі прадпрыемства стратнае, яго трэба закрываць або аздараўляць, саніраваць, - гэта рынкавая эканоміка. У нас ўлады не даюць закрываць шэраг прадпрыемстваў дзяржаўных, ну, і прыватныя, кажучы мовай Лукашэнкі, боўтаюцца. Аздараўлення і саніравання праз шок, як гэта было, напрыклад, у Польшчы, у Беларусі пакуль не прадбачыцца. Будзем боўтацца далей.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках