24 красавiка 2024, Серада, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Харкавец: Вакол падатку на аўто шмат дэмагогіі

236
Харкавец: Вакол падатку на аўто шмат дэмагогіі

Міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец папрасіў спакайней ставіцца да новай пошліны.

Ён лічыць, што ў грамадскіх дыскусіях аб мэтазгоднасці ўвядзення ў краіне з 2014 года дзяржпошліны з уладальнікаў транспартных сродкаў за допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху «шмат дэмагогіі», піша «Інтэрфакс».

«Да транспартнай пошліны трэба ставіцца спакойна. Я лічу, што ў дыскусіях па гэтым пытанні занадта шмат дэмагогіі», - заявіў Андрэй Харкавец журналістам у Менску.

Ён адзначыў, што сёння ў Беларусі кошты на паліва ніжэй, чым у суседніх Расеі і Украіне. «Калі ўкласці гэты збор у кошт бензіну, паліва каштавала б, як у Расеі і Украіне ці нават вышэй. Усё прымежжа запраўлялася б у Расеі, транзіт перастаў бы ісці міма нас», - сказаў Харкавец.

Ён нагадаў, што Мінфін разлічвае атрымаць ад збору такой дзяржпошліны за год Br1,6 трлн, а таксама пра тое, што ў 2007 годзе быў адменены дарожны збор, які быў уключаны ў кошт на паліва. «Калі экстрапаляваць на сённяшнія рэаліі, мы мелі б ад дарожнага збору Br6 трлн дадатковых даходаў у бюджэт», - заўважыў Харкавец.

Кіраўнік Мінфіна звярнуў увагу на тое, што памер дзяржпошліны, якая будзе ўведзеная з 2014 года ў Беларусі, супастаўны з такімі ж зборамі ў Расеі і Украіне, а па асобных пазіцыях нават ніжэй, і, паводле яго слоў, Мінфін гатовы аргументаваць сваю пазіцыю, прадставіўшы грамадскасці стаўкі дзяржпошліны або аналагічных ёй плацяжоў у суседніх дзяржавах.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці ведае ён пра збор подпісаў у Інтэрнэце пад петыцыяй, якую аўтары ініцыятывы плануюць накіраваць кіраўніку Мінфіна, Харкавец адзначыў, што «гэта варта накіроўваць па адрасе».

«Перадаваць петыцыю трэба па адрасе. Я прадстаўляю ў парламенце законапраект, які ўнесены прэзідэнтам, гэта кансалідаваная пазіцыя ўрада», - сказаў міністр фінансаў.

Па дадзеных на 8:00 аўторка пад петыцыяй падпісаліся каля 63 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 236

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках