28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Яроменак будзе адбываць арышт у Баранавічах

2
Уладзімір Яроменак будзе адбываць арышт у Баранавічах

Бліжэйшыя тры месяца моладзевы актывіст правядзе ў арыштным доме ў Баранавічах.

Пра гэта жонцы маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка паведамілі ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС. Неўзабаве яе мужа перавядуць з «Валадаркі» для адбыцця пакарання ў арыштны дом у Баранавічах, паведамляе «Радыё Свабода».

«Заўтра пайду на прыём да кіраўніцтва «Валадаркі», каб даведацца, чаму мужу не даходзяць мае тэлеграмы наконт заявы аб сустрэчы з адвакатам. Тыдзень ён на «Валадарцы», але да яго ўсё не пускаюць адваката: нібыта ён не напісаў заяву. Трэба разбірацца», - кажа Валянціна Яроменак.

Нагадаем, у жніўні суд пастанавіў пакараць моладзевага актывіста 3 месяцамі арышту па абвінавачванні ў парушэнні прэвентыўнага нагляду.

Уладзімір Яроменак быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19 снежня 2010 года. Яго прысудзілі да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, але ў жніўні 2011 года Яроменак быў вызвалены на падставе ўказа прэзідэнта аб памілаванні. Над ім устанавілі прэвентыўны нагляд, пасля чаго Яроменак трапляў у суд двойчы. 27 красавіка 2012 года яго асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства, а 24 студзеня 2013-га - на 12 сутак арышту за парушэнне ўмоваў прэвентыўнага нагляду.

Неабходна адзначыць, што на дадзены момант прэвентыўны нагляд, за парушэнне якога Яроменка прысудзілі да трохмесячнага арышту, ужо зняты. Разам з тым былы палітвязень застаецца пад прафілактычным наглядам - гэта азначае, што ён можа пакідаць месца жыхарства і нават выязджаць за мяжу, але пры адсутнасці больш за месяц павінен папярэджваць інспектара.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках