20 красавiка 2024, Субота, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінімалка» ў Беларусі роўная чаявым пакаёўкі ў Іспаніі

113
«Мінімалка» ў Беларусі роўная чаявым пакаёўкі ў Іспаніі

Як выглядае заробак беларусаў на фоне даходаў жыхароў еўрапейскіх краін?

З 1 студзеня гадзінная мінімальная заработная плата ў Беларусі вырасла на цэлую тысячу рублёў, але так і не дасягнула паказчыка, рэкамендаванага Міжнароднай арганізацыяй працы.

Згодна з пастановай урада ад 14 снежня бягучага года №1076, гадзінная мінімальная заработная плата ў Беларусі з новага года складзе 9 тысяч 890 рублёў (у лістападзе 2013-га - 8 тысяч 760 рублёў). Месячная мінімальная заработная плата з 1 студзеня будучага года павялічыцца да 1 мільёна 660 тысяч, піша «Салiдарнасць».

Па цяперашнім курсе, мінімалка ў Беларусі складае даляр за гадзіну працы. Пры гэтым згодна з рэкамендацыяй Міжнароднай арганізацыі працы, мінімальны пагадзінны ўзровень аплаты працы павінен складаць не менш за 3 даляра ў гадзіну.

Цікава параўнаць гэты паказчык з пагадзіннай аплатай працы прадстаўнікоў розных прафесій. Напрыклад, гадзінная тарыфная стаўка машыніста горных выемачных машын 7 разраду, які працуе на «Беларуськаліі», складае 26 475 рублёў.

Па словах старшыні Незалежнага прафсаюза гарнякоў Сяргея Чаркасава, з 1 ліпеня 2012 года па сённяшні дзень тарыфныя стаўкі на прадпрыемстве не мяняліся.

Для параўнання, гадзінная тарыфная стаўка электрыка 6 разраду, які працуе на ААТ «Белшына», складае 9190 рублёў. Пра гэта паведаміў старшыня пяршоўкі БНП Міхаіл Усціновіч.

У кіроўцы аўтамабіля на «Белкаліі» пагадзінная стаўка - ад 10 да 14 000 рублёў.

А настаўніку ў школе дзяржава плаціць за ўрок 25-27 тысяч рублёў. Пра гэта паведаміла чытачка Святлана Аляксандраўна - педагог адной з гімназій.

У той жа час пагадзінны ўзровень аплаты працы ў Германіі, Іспаніі, Славеніі, Харватыі складае ад 5 да 18,7 еўра. Мінімальная зарплата - даляр за гадзіну - гэта, па сутнасці, здзек, калі ўспомніць пра тое, што, напрыклад, у Італіі, Іспаніі і Партугаліі 1-2 даляры - гэта памер чаявых, якія прынята пакідаць таксістам, пакаёўкам і насільшчыкам.

Як бачым, па ўзроўні аплаты працы на фоне еўрапейскіх суседзяў беларусы выглядаюць жабракамі. Павелічэнне мінімальнай гадзіннай аплаты на тысячу рублёў наўрад ці павысіць узровень жыцця ў краіне. Асабліва на фоне росту коштаў і плыўнай дэвальвацыі.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках