20 красавiка 2024, Субота, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ермакова: Новыя грошы ўжо надрукаваныя

207
Ермакова: Новыя грошы ўжо надрукаваныя

У Беларусі плануецца правядзенне дэнамінацыі.

Пра гэта заявіла сёння старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова падчас прамой лініі ў газеце «Звязда», перадае БелТА.

«Дэнамінацыя плануецца, але пра яе тэрміны гаварыць пакуль заўчасна», - адзначыла Надзея Ермакова. Кіраўнік Нацбанка патлумачыла, што для правядзення дэнамінацыі трэба, каб інфляцыя за год складала менш за 10%, інакш у сілу росту коштаў зноў узнікне неабходнасць у буйных грашовых купюрах.

Паколькі ў наступным годзе інфляцыя запланаваная на ўзроўні 11%, казаць пра правядзенне дэнамінацыі ў 2014 годзе пакуль заўчасна, сказала Надзея Ермакова. «Новыя грашовыя знакі ўжо ёсць, яны аддрукаваныя, але іх уводзіць яшчэ рана», - адзначыла кіраўнік Нацбанка.

Пра тое, што грошы для дэнамінацыі ўжо надрукаваныя, раней заяўляў Лукашэнка.

«Дэнамінацыю правесці не праблема, гэта чыста тэхнічны момант. У нас аддрукаваныя новыя купюры, не адзін год яны ляжаць на складах, але важней, каб была стабільнасць на валютным рынку, - казаў ён на прэс-канферэнцыі для расейскіх СМІ ў Менску. – Лепш яе праводзіць, калі будзе сітуацыя больш стабільнай на валютным рынку».

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках