29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнерга: Расейскі газ для Беларусі будзе каштаваць $167

21
Мінэнерга: Расейскі газ для Беларусі будзе каштаваць $167

Кошт расейскага прыроднага газу для Беларусі ў 2014 годзе будзе на ўзроўні $167 за 1 тыс.куб.м.

Пра гэта сёння заявіў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч, перадае БелТА.

Дадзеная лічба, паводле слоў намесніка міністра, з'яўляецца арыентыровачнай і дакладна стане вядомая 1 студзеня 2014 года. Пры гэтым адзначана, што ў 2013 годзе кошт на газ для Беларусі трымаўся на ўзроўні $163 за 1 тыс.куб.м, што нават ніжэй, чым было ў 2012 годзе.

Па словах Віктара Каранкевіча, падобны ўзровень коштаў забяспечаны двухбаковымі дамоўленасцямі паміж Беларуссю і Расеяй, у якіх прапісаны механізм фармавання кошту. «З 1 студзеня 2015 года загадана краінам-удзельніцам АЭП - Беларусі, Расеі і Казахстану - перайсці да роўнадаходных коштаў, але акрамя міжурадавага пагаднення ў рамках АЭП ёсць яшчэ 2 міжурадавыя пагадненні ў газавай сферы, яны падпісаныя ў лістападзе 2011 года паміж Беларуссю і Расеяй, у якіх вызначана, што пры недасягненні адным з удзельнікаў 1 студзеня 2015 года роўнадаходных коштаў фармаванне кошту на газ для Беларусі застаецца такім, якім было ў 2013-2014 гадах», - распавёў Віктар Каранкевіч.

«Ёсць інфармацыя, што ў 2015 годзе Расейская Федэрацыя не выйдзе на роўнадаходныя кошты, паколькі ў 2014 годзе яна замарозіць для рэальнага сектара змяненне гэтых коштаў. Хутчэй за ўсё, у 2015 годзе мы будзем працаваць па той формуле, якая дзейнічае цяпер», - растлумачыў намеснік міністра.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках