20 красавiка 2024, Субота, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паабяцаў шчодра заплаціць фальсіфікатарам

117
Лукашэнка паабяцаў шчодра заплаціць фальсіфікатарам

Уладар і кіраўніца ЦВК Ярмошына абмеркавалі маючыя адбыцца «выбары».

«Лішніх грошай» на правядзенне выбарчай кампаніі ў беларускім бюджэце няма, аднак людзям, якія будуць займацца арганізацыяй выбарчага працэсу Лукашэнка паабяцаў «годную» аплату, перадае БелТА.

«Людзей, якія будуць занятыя выбарамі, мы павінны падтрымаць, заплаціць ім за гэтую працу. Але пажадана, каб мы ненадоўга адцягвалі людзей ад асноўнай працы. Асноўную нагрузку перанясем на дзяржаўныя органы, каб яны працавалі за кошт тых сродкаў, якія яны расходуюць з бюджэту на сваю дзейнасць. А людзям, якія будуць прыцягнутыя на выбары, мы, вядома, павінны заплаціць годна. Хочам якасці - трэба плаціць. Але лішніх грошай няма», - заявіў Лукашэнка, сустракаючыся 2 снежня з кіраўніком Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

Кіраўнік адзначыў, што ў бліжэйшыя гады ў Беларусі павінны прайсці тры буйныя выбарчыя кампаніі. На яго думку, выбарчыя кампаніі ў Беларусі павінны стаць «дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі». Арганізацыяй і правядзеннем маючых адбыцца палітычных кампаній Лукашэнка даручыў займацца Ярмошынай.

«Вы за іх, як звычайна, адказваеце. Каго трэба вы прыцягвайце для арганізацыі і правядзення гэтых выбараў, але чалавек і орган, які адказвае за выбары, за іх правядзенне і за абвяшчэнне вынікаў, павінен быць адзін», - заявіў ён.

«Я так разумею, Лідзія Міхайлаўна, перыяд дыктатуры сканчаецца, надыходзіць этап дэмакратыі (ад гэтага нікуды не дзецца) з будучага года. Напэўна, пачатак пакладуць гэтаму мясцовыя выбары ў мясцовыя саветы. І дай Бог, каб мы мірна, па-чалавечы скончылі гэты этап выбарамі прэзідэнта. Я так разумею, у 2015 годзе», - адзначыў Лукашэнка.

Нагадаем, з 1996 года ні адны «выбары» ў Беларусі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. У 2004-м годзе Лідзія Ярмошына і яшчэ некалькі дзесяткаў высокапастаўленых чыноўнікаў былі ўнесеныя ў спіс асобаў, супраць якіх дзейнічае забарона на ўезд на тэрыторыю ЗША, ЕЗ і іншых краін. Санкцыі Еўразвязу супраць Ярмошынай застаюцца ў сіле.

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках