25 красавiка 2024, Чацвер, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка сур'ёзна напалоханы сітуацыяй ва Украіне

160
Юрый Хашчавацкі: Лукашэнка сур'ёзна напалоханы сітуацыяй ва Украіне

«Дэмакратыя», пра якую кажа кіраўнік, скончыцца трагедыяй.

Пра гэта заявіў рэжысёр Юрый Хашчавацкі, каментуючы сайту charter97.org заяву Лукашэнкі пра тое, што перыяд дыктатуры сканчаецца і надыходзіць этап дэмакратыі.

«У свой час Лукашэнка ўжо сказаў, што ён дыктатар, і ўсім даказваў, што дыктатура з'яўляецца самай лепшай формай праўлення. Цяпер ён вырашыў быць дэмакратам. Але як заўсёды, ён спрабуе ўсіх «развесці» . Зараз ва ўсіх дзяржаўных СМІ будзе самае папулярнае слова дэмакратыя, як у мінулым годзе мадэрнізацыя. Але дэмакратыя, якую запускае Лукашэнка, скончыцца тым жа, што і мадэрнізацыя. Улады і без таго стварылі такое выбарчае заканадаўства, у якім немагчыма праскочыць ні ў якую шчыліну. Таму дэмакратыя па-лукашэнкаўску будзе выглядаць так: усе будуць рабіць тое, што хочуць. То бок, людзі будуць галасаваць, як яны хочуць, а выбарчыя камісіі лічыць, як яны хочуць» , - адзначыў вядомы кінарэжысёр.

Юрый Хашчавацкі мяркуе, што беларускі дыктатар вельмі сур'ёзна напалоханы сітуацыяй ва Украіне.

«Ён разумее, што Расея будзе працягваць яго выцягваць, але з іншага боку ведае, што яго там ненавідзяць, і разумее хісткасць свайго становішча. Таму ён вырашыў заліць Беларусь словам «дэмакратыя». Тое, што ён хлусіць усёй краіне - звычайная справа, але ж ён яшчэ і хлусіць самому сабе. І калі ты пачынаеш падманваць самога сябе, то гэта вельмі страшна, гэта ўжо праблемы з псіхічным здароўем. Звычайна, калі чалавек хворы, то яго трэба лячыць, але Лукашэнка хворы невылечна», - падсумаваў рэжысёр.

Нагадаем, беларускі ўладар і кіраўніца ЦВК Ярмошына абмеркавалі маючыя адбыцца «выбары». На думку дыктатара, выбарчыя кампаніі ў Беларусі павінны стаць «дэманстрацыяй сапраўднай дэмакратыі».

«Я так разумею, Лідзія Міхайлаўна, перыяд дыктатуры сканчаецца, надыходзіць этап дэмакратыі (ад гэтага нікуды не дзецца) з будучага года. Напэўна, пачатак пакладуць гэтаму мясцовыя выбары ў мясцовыя саветы. І дай Бог, каб мы мірна, па-чалавечы скончылі гэты этап выбарамі прэзідэнта. Я так разумею, у 2015 годзе», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках