28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы спрабавалі затрымаць за здымку на Кастрычніцкай плошчы

36
Праваабаронцы спрабавалі затрымаць за здымку на Кастрычніцкай плошчы

АМАПаўцам здалося, што праваабаронца «пераследуе іх і фатаграфуе».

19 снежня ўвечары на Кастрычніцкай плошчы супрацоўнікі АМАПа паспрабавалі затрымаць жодзінскага праваабаронцу Аляксея Лапіцкага. Ён здымаў на фотакамеру Кастрычніцкую плошчу.

Пра гэта Аляксей Лапіцкі паведаміў сайту charter97.org.

«Два АМАПаўца раптам падышлі да мяне і запатрабавалі паказаць зробленыя мною здымкі. Яны матывавалі гэта тым, што я іх пераследую і фатаграфую. А гэта рабіць забаронена. Я ў сваю чаргу патлумачыў, што іх зусім не здымаў, што здымаю святочную елку і плошчу на якой, на жаль, практычна няма людзей. Пры гэтым я спытаў у міліцыянтаў пра іх абавязкі, нагадаў ім пра грамадзянскія правы, прапісаныя ў Канстытуцыі, і для пачатку папрасіў іх прадставіцца. Каб запісаць іх імёны я пачаў рыхтаваць прыналежнасці, але прадстаўнікі ўлады ў камуфляжнай форме адмовіліся даваць такую інфармацыю без атрымання нейкага адмысловага загаду. Старэйшы з іх пачаў тэлефанаваць свайму непасрэднаму начальству», - распавядае праваабаронца.

АМАПаўцы па тэлефоне заявілі начальству, што іх пераследуюць.

«Было заяўлена, што затрыманы імі невядомы пераследваў іх і здымаў на фотакамеру, на патрабаванне паказаць фатаграфіі адказаў адмовай, а таксама адмовіўся даць дакументы для пацверджання ўласнай асобы. Як было ясна з перамоваў - у адказ прагучаў загад затрымаць і даставіць мяне ў пастарунак. На маю прапанову даць магчымасць растлумачыць усё афіцэру міліцыі па мабільнай сувязі супрацоўнікі АМАПа адказалі адмовай», - адзначае Аляксей Лапіцкі.

Каб пазбегнуць затрымання, праваабаронцу давялося паказаць фатаграфіі і выдаліць усе тыя, на якіх былі бачныя аддаленыя фігуры прадстаўнікоў АМАПа ў камуфляжы.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках