24 красавiка 2024, Серада, 13:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Стоп-падатак»: кіроўцы перакрылі праспект Незалежнасці (Відэа, онлайн)

629

Аўтамабілісты пратэставалі супраць падатку на аўто.

Акцыя, аб якой было абвешчана ў сацыяльных сетках некалькі дзён таму, пачалася, як і планавалася, а 18-й гадзіне на цэнтральным праспекце Менска. Кіроўцы аўтамабіляў ехалі вельмі марудна альбо спыняліся. Да 18:10 рух па праспекце практычна спыніўся. Відавочцы акцыі паведамлялі, што ў акцыі ўзялі ўдзел дзясяткі аўтамабілістаў.

Мы вялі онлайн-транляцию акцыі:

19:04 Акцыя скончылася.

18:55 Да станцыі метро «Кастрычніцкая» падагналі аўтазак.

18:53 Супрацоўнікі АМАПа сталі ўздоўж праезнай часткі, як мінімум, ад Палаца рэспублікі да Макдональдса. Людзей не выпускаюць з метро на «Кастрычніцкай».

Фота: Hanna Liubakova

18:51 Адзін з удзельнікаў акцыі адкрыў вокны ў аўто і ўключыў Belarus Freedom «Ляпісаў».

18:50 Аўтамабілі едуць па праспекце з нізкай хуткасцю. Пешаходы актыўна падтрымліваюць акцыю.

18:47 Яшчэ адну машыну затрымалі ля кафэ «Госці».

18:46 АМАП пачынае адціскаць людзей ад праезнай часткі.

18:45 На тратуары ля арт. метро Кастрычніцкая сабралася блізу 200 чалавек.

Фота: Hanna Liubakova

18:41 Кіроўцы працягваюць сігналіць ля Галоўпаштамта.

18:40 Як паведамляюць відавочцы, супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль, за шклом якога быў аркуш з тэкстам «Хопіць абдзіраць!» І з салона гучалі «Ляпісы».

18:37 ДАІ не пускае на праспект аўіамбілі з суседніх вуліц, іх прымушаюць ехаць у іншы бок.

18:36 Аўтамабілі з расейскімі нумарамі таксама падтрымліваюць акцыю і сігналяць.

18:33 Ля плошчы Перамогі затрымалі былога палітвязня Аляксандра Францкевіча.

18:27 Мінакі на ходніках пляскаюць у ладкі ў знак падтрымкі ўдзельнікаў акцыі.

18:25 На Кастрычніцкай плошчы стаіць адзін аўтобус з амапаўцамі. Міліцыя і ДАІ пакуль не робяць актыўных дзеянні ў дачыненні да ўдзельнікаў акцыі.

18:20 Найбольш вялікая колькасць аўтамабіляў - на ўчастку ад будынка Белдзяржцырка да плошчы Перамогі. На многіх аўтамабілях - плакаты «Стоп падатак».

18:05 «Праспект Незалежнасці перакрыты кіроўцамі, ва ўсіх аўтамабіляў уключаны «аварыйкі» і яны сігналяць», - піша адзін з відавочцаў.

18:00 На праспекце Незалежнасці значна павялічылася колькасць даішнікаў. У раёне Кастрычніцкай плошчы заўважаны аўтазак.

Нагадаем, у наступным годзе ў Беларусі можа з'явіцца аналаг транспартнага падатку – дзяржаўны збор за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. Плаціць яго прыйдзецца пры праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду як юрыдычным, так і фізічным асобам.

Новаўвядзенне выклікала пратэст беларусаў. Пад зваротам да ўладаў з патрабаваннем адмяніць падатак на аўто за некалькі дзён было сабрана амаль 80 тысяч подпісаў. Сёння аўтамабілісты плануюць перакрыць праспект Незалежнасці.

Пятніца 20 снежня, 18.00 - такая дата пазначаная на старонцы аднаго з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» для правядзення акцыі «Стоп-падатак» у выглядзе аўтамабільнага затору галоўнай магістралі сталіцы. Такія дзеянні 7 чэрвеня 2011 года ў рамках акцыі «Стоп-бензін», арганізаванай інфармацыйна-асветніцкай установай «За аўто» паралізавалі аўтамабільны трафік на праспекце на некалькі гадзін.

Напісаць каментар 629

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках