20 красавiка 2024, Субота, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак: Прысуд Данькову - сігнал усяму бізнесу

8
Алег Волчак: Прысуд Данькову - сігнал усяму бізнесу

На кожнага прадпрымальніка ва ўлады ёсць «чорны чамаданчык».

Так кіраўнік «Прававой дапамогі насельніцтву», былы следчы пракуратуры Алег Волчак пракаментаваў сайту charter97.org прысуд Юрыю Данькову.

«У мяне няма звестак наконт таго, падзяліўся ён з кімсьці ці не, але па меншай меры, я ведаю, што будынак, у якім размяшчаўся Dankoff Club, знаходзіцца ў цэнтры горада, і ён быў фактычна адрэстаўраваны Юрыем Даньковым. А яшчэ побач знаходзіцца паліклініка МУС, таму не выключана, што ўлады вырашылі скарыстацца гэтым момантам, забраць будынак і зачыніць бізнес. Бо тое, што там быў бардэль, ведалі ўжо даўно», - адзначыў праваабаронца.

Па словах юрыста, гэта сведчыць пра тое, што ва ўладаў на кожнага прадпрымальніка маецца свой «чорны чамаданчык», які адкрываецца ў патрэбны момант: перад «выбарамі» або каб паказаць бачнасць барацьбы з карупцыяй.

«Але трэба, каб гэта барацьба была рэальнай, а не фантомнай. І, вядома, прысуд Данькову - гэта сігнал астатнім бізнесменам, каб яны былі больш пільнымі. Што тычыцца канкрэтна казіно, то гэта ўжо буйны бізнес, і цяпер каманда юрыстаў працуе над тым, каб падвесці яго пад міжнародныя стандарты. Таму не выключана, што будзе ісці чыстка «няправільных» казіно, гэта значыць у якіх маюцца парушэнні», - дадаў Алег Волчак.

Нагадаем, уладальнік Dankoff Club Юрый Данькоў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Такі прысуд быў абвешчаны 23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Суд над Даньковым пачаўся 18 верасня ў закрытым рэжыме. Па словах сваякоў Юрыя Данькова, абвінавачаны так і не прызнаў сваёй віны па большасці прад'яўленых абвінавачванняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клубе прытону і схіленні да заняткаў прастытуцыяй.

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках