20 красавiка 2024, Субота, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабруйская калонія патрабуе ад былых палітвязняў «кампенсацыі выдаткаў»

47

Зміцер Дрозд і Сяргей Казакоў атрымалі пазоў ад Бабруйскай калоніі №2.

Пра гэта былы палітвязень Зміцер Дрозд напісаў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку».

«19 снежня ён атрымаў падарунак: позву ў суд», - піша ён.

Дрозд дадаў, што такую ж позву атрымаў крыху раней Сяргей Казакоў і суд будзе праходзіць у рамках грамадзянскага працэсу.

«Гэта грашовы пазоў супраць мяне і Казакова Бабруйскай калоніі: пазоўную заяву ад ВК №2 аб кампенсацыі «кошту харчавання, адзення, абутку і камунальна-бытавых паслуг». Агульная шкода Бабруйскай папраўчай калоніі была нанесеная ў памеры 161 061 рублёў», - адзначыў былы палітычны вязень.

Нагадаем, Зміцер Дрозд з'яўляўся сябрам ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава. Як і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Сяргей Казакоў, пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ён быў прысуджаны да пазбаўлення волі на тры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дрозд і Казакоў былі вызваленыя ў жніўні 2011 года згодна з указам аб памілаванні.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках